Свет22

Арабскі хакер узламаў сайт Дзяржаўнага крымскага інфармагенцтва

Сёння з раніцы сайт Крымскага інфармацыйнага агенцтва (КІА) застаецца недаступны для карыстальнікаў.

На галоўнай старонцы сайта КІА зараз размешчаны уяўны дыялог ўзломшчыка з уладальнікам рэсурсу, прычым апошні названы «мэтай» з-за таго, што нібыта яго краіна пабіла нейкага «раджу». Пры гэтым прайграецца песенька Happy з мультфільма «Гадкі я 2».

Рэдакцыя не мае аддаленага доступу да адміністравання сайта, і пакуль нельга ацаніць наступствы.

«Узломшчык змяніў галоўную старонку сайта КІА і перанакіраваў на яе пераходы ўсіх карыстальнікаў, якія спрабуюць скарыстацца сайтам», — паведамілі ў КІА.

«На дадзены момант у нас няма інфармацыі, знішчаная або не база дадзеных, але ў любым выпадку, мы маем яе копіі і пастараемся аднавіць працу агенцтва ў звыклым рэжыме», — распавялі ў агенцтве.

В.а. дырэктара КІА Галіна Лысенка лічыць, што змесціва сайта не магло паслужыць прычынай для ўзлому: «КІА — афіцыйнае рэспубліканскае інфармацыйнае агенцтва, не дапускала размяшчэння якой-небудзь правакацыйнай або недакладнай інфармацыі.

Магчыма, прыналежнасць да крымскай улады і згуляла сваю ролю, але адназначна казаць пра гэта я не магу».

Хакер, які хаваецца за нікам Xham Blue, мяркуючы па яго старонцы ў Facebook (карыстальнік Siempre Rachid Siempre; Siempre па-іспанску «заўсёды»), пражывае ў Марока. Свае запісы ён змяшчае ў асноўным на арабскай і французскай мовах.

Запісы на старонцы хакера сведчаць аб тым, што ён вызнае радыкальны іслам, падтрымлівае арганізацыю вызвалення Палестыны і «Ісламскую Дзяржаву».

Каментары2

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць