Грамадства22

Калі пакеты для ўпакоўкі ў краме бясплатныя, то іх можна браць у любой колькасці? Тлумачыць юрыст

Юрыстка Дар’я Хаткевіч патлумачыла выданню «Мінская праўда», што бясплатныя пакеты ў супермаркетах прызначаныя толькі для ўпакоўкі тавараў. Іх выдача рэгулюецца законам, і гэта не значыць, што чалавек можа забіраць іх без абмежаванняў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Паводле правіл гандлю, крамы абавязаныя бясплатна ўпакоўваць некаторыя тавары — напрыклад, вагавыя прадукты, хлеб пасля нарэзкі або прадукцыю ўласнай вытворчасці. Пры гэтым сама крама вызначае, у якой менавіта ўпакоўцы выдаваць тавар — гэта можа быць пакет, папера або пластыкавая тара.

Калі чалавек бярэ пакеты ў празмернай колькасці — напрыклад, некалькі рулонаў або вялікі запас для хатніх патрэб — гэта могуць расцаніць як дробны крадзеж.

Калі сума шкоды невялікая і не перавышае дзесяці базавых велічынь, можа наступіць адміністрацыйная адказнасць. Яна прадугледжвае штраф да 30 базавых велічынь, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт. Зараз адна базавая велічыня складае 45 рублёў, таму максімальны штраф можа дасягаць 1350 рублёў.

Калі ж сума перавышае 10 базавых велічынь, справа можа перайсці ўжо ў крымінальную плоскасць як крадзеж. У такім выпадку магчыма пакаранне аж да трох гадоў пазбаўлення волі.

Асобна юрыстка адзначыла, што калі чалавека заўважылі супрацоўнікі крамы або ахова, а ён спрабуе ўцячы з таварам, дзеянні могуць кваліфікаваць ужо як рабаванне, за якое пагражае яшчэ больш сур’ёзнае пакаранне — да чатырох гадоў турмы.

Адказнасць за дробны крадзеж у Беларусі наступае з 14 гадоў.

Каментары2

  • Санта Бэрримор
    08.05.2026
    Таким воровством промышляют только любители "русского мира".
  • хах
    09.05.2026
    Санта Бэрримор, то бок на ўсёй планеце акрамя расеі няма крадзяжоў? Я гляджу, некаторыя кладуцца спаць і прачынаюцца з рускім мірам у галаве

Цяпер чытаюць

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая6

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала першы MacBook з сэнсарным экранам 2

Самалійскія піраты вярнуліся2

Дом Масквы ў Мінску курыруе супрацоўнік ФСБ9

Жанчына даглядала жывёл 40 гадоў і памерла ад укусаў леапарда

Былы следчы Юшкевіч: Сапега малайчына. Паводзіла сябе больш годна за таго, хто паказваў сябе гэткім мача18

ГУР назвала беларускія прадпрыемствы, якія ўдзельнічаюць у стварэнні расійскага аналага Starlink9

Расійскі дрон ударыў па чыгуначнай платформе ў Дняпры: 13 загінулых6

Пальчыс: Пратасевіч нават не паспрабаваў зламаць тэлефон і ноўтбук, выкінуць іх у туалет — што заўгодна37

«Навічкам даецца кароткая віза — 15‑30 дзён». Беларусы дзеляцца, як Італія цяпер выдае візы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая6

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць