Культура1010

Казаць пра кананізацыю Скарыны пакуль рана — Беларуская грэка-каталіцкая царква

Казаць, наколькі жыццё і справы Францішка Скарыны дазваляюць распачаць працэс кананізацыі беларускага першадрукара, пакуль занадта рана. Такое меркаванне ў інтэрв'ю беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё выказаў апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Высокі святар распавёў, што тэма кананізацыі Скарыны абмяркоўваецца ў Беларускай грэка-каталіцкай царкве цягам апошняга дзесяцігоддзя. Гэтае пытанне, адзначыў ён, не абмінула таксама іншыя хрысціянскія канфесіі, прадстаўленыя ў Беларусі, і сёння «ёсць пэўныя колы, якія пачынаюць нанова асэнсоўваць каштоўнасці справы Скарыны».

«Менш, на жаль, вывучана біяграфія першадрукара. Ёсць шмат невядомых момантаў, не да канца вывучаных», — падкрэсліў архімандрыт Гаек.

Нагадаем, на пачатку лістапада стала вядома, што ў Беларусі быў створаны міжнародны грамадскі аргкамітэт па кананізацыі Францыска Скарыны, які ўзначаліў былы міністр замежных спраў кандыдат гістарычных навук Пётр Краўчанка. Сакратаром аргкамітэта стаў вядомы літаратуразнаўца, гісторык, пісьменнік і журналіст, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс. Сёння міжнародны грамадскі аргкамітэт па кананізацыі Скарыны рыхтуе аргументацыю на карысць таго, каб гэты працэс быў распачаты.

Паводле слоў апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі, калі з'явіўся гэты грамадскі камітэт, у склад якога ўвайшлі сур'ёзныя гісторыкі, «паўстала спадзяванне на іх вельмі салідную працу, заснаваную на крыніцах».

«Яны ведаюць пра нашу духоўную сімпатыю да асобы Францішка Скарыны і свядомасць каштоўнасці гэтай асобы для ўсёй Беларусі. Таму камітэт і заявіў пра свае спадзяванні адносна падтрымкі з боку Грэка-каталіцкай царквы», — сказаў ён.

«Мы са свайго боку чакаем на іх салідную працу над біяграфіяй і вывучэннем некаторых момантаў, таму што гэты чалавек патрабуе таго, каб сцвердзілі, што ён быў глыбокаверуючым, — адзначыў архімандрыт Гаек. — І гэта ў дадзеным кантэксце самае важнае. Пытанне кананізацыі — гэта зусім іншая гісторыя. І тут грамадскі камітэт не да канца кампетэнтны, хоць можа маліцца ў інтэнцыі кананізацыі. Але гэта справа царквы і кананічнага працэсу, прычым вельмі складанага, і сёння занадта рана казаць, наколькі жыццё і справы Скарыны дазваляюць наогул распачаць гэты кананічны працэс».

Такім чынам, сёння рэлігійная і грамадская супольнасць Беларусі, сказаў святар, знаходзіцца на этапе асэнсавання біяграфіі Скарыны, і «тут ёсць пэўныя пытанні, на якія пакуль што няведама як адказаць».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

Тэлевышкі ў Беларусі: украінскі эксперт растлумачыў, чаму маякі на іх складаней заглушыць, чым GPS5

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам22

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць11

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА7

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць