Грамадства1515

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце

У Мінску ў чарговы раз даражэе праезд у грамадскім транспарце. Рашэнне Мінгарвыканкама № 3000 ад 27 лістапада апублікаванае сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, а набудзе моц 14 снежня, паведамілі ў «Мінсктрансе».

фота tut.by

Кошт адной паездкі ў аўтобусе, тралейбусе, трамваі і метро складзе 4.500 рублёў (раней — 4.000). Пры куплі талона ў вадзіцеля наземнага грамадскага транспарту паездка будзе каштаваць 5.000 рублёў. Праезд у аўтобусах экспрэс-маршрутаў складзе 6.000 рублёў. 

Падаражэлі праязныя білеты. Так, на адзін від транспарту кошт праязнога на месяц складае 202.500 рублёў, на паўмесяца — 108.000, на дэкаду — 71.300, на два віды транспарту — 270.300, 142.400 і 95.100 адпаведна, на тры віды — 322.200, 169.300 і 112.900, на чатыры — 364.500, 192.9000 і 128.000, на аўтобус экспрэс — 270.000, 144.000 і 95.000 рублёў. 

Кошт праязных дакументаў на метро складае: на 10 каляндарных дзён — 71.300 рублёў, 15 дзён — 108.000, 30 дзён — 202.500.

Кошт праязных дакументаў на пэўную колькасць паездак на ўсе віды транспарту складзе: на 5 паездак — 22.100 рублёў, 10 — 42.800, 20 — 83.700, 30 — 122.900, 40 — 160.200, 50 — 195.800, 60 — 229.500. Правоз ручной паклажы ў гарадскім транспарце — 4.500 рублёў за адно месца. 

«Тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай меншай за 5.000 кг экспрэсных маршрутаў у рэгулярных зносінах у горадзе Мінску ўстанаўліваецца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць згаданыя перавозкі, на аснове планавых затрат, падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў, устаноўленых заканадаўствам, і прыбытку з улікам кан'юнктуры рынку, разлічанай зыходзячы з нарматыву рэнтабельнасці не большай за 15%», — гаворыцца ў рашэнні Мінгарвыканкама. 

Папярэдняе павышэнне тарыфаў было 9 жніўня 2014 года. Тады праезд падаражэў з 3.700 да 4.000 рублёў за адну паездку.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый12

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр Сяргей Тоўсцікаў змагаецца з цяжкай хваробай1

«Вось я сваіх дзяцей вывез»: лідар «Народнай грамады» Вільскі ўпікнуў Бабарыку за сына ў турме16

«Мне пофіг. Штрафуйце мяне, я багаты». Турыст на Гаваях кінуў камень у рэдкага цюленя — мясцовыя жыхары не даравалі19

На самалёце Лукашэнкі прывезлі ў Маскву бульбу для Прыдыбайлы6

Колькасць войска Канады расце самымі хуткімі тэмпамі за 30 гадоў. Прычына не толькі ў Трампе1

Падсасонны расказаў, як беларускія спецслужбы падсылалі да яго агента3

Аляксей Хлястоў расказаў, што ў таксі працуе і яго сын3

У Гродне правялі рэканструкцыю вызвалення горада з фарсіраваннем Нёмана ФОТЫ9

Прапагандыстка з Кемерава, якая павіншавала маці зніклага на вайне расіяніна, выбачылася за гэта6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый12

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць