Афіша

Хто будзе плаціць за якасную журналістыку?

Публічная лекцыя Андрэя Аляксандрава — 17 снежня, 19.00, ЦЭХ (пр. Незалежнасці, 58/6).

Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Лятучы ўніверсітэт і «Беларускі журнал» запрашаюць на адкрытую лекцыю беларускага журналіста, даследчыка медыясферы Андрэя Аляксандрава «Хто будзе плаціць за якасную журналістыку?»

Журналістыка – свабодная, незалежная, якасная – была і застаецца важным інструментам будавання здаровага грамадства, а СМІ – істотнай пляцоўкай для грамадскай дыскусіі. Але ў наш час, час новых медыяў і панавання інтэрнэта, традыцыйная бізнэс-мадэль навіновых медыяў руйнуецца. Актуальным становіцца пытанне: хто і якім чынам будзе аплочваць якасную і незалежную журналістыку?

Сусветныя навіновыя медыі шукаюць адказы на гэтае пытанне. Узнікаюць і апрабоўваюцца новыя бізнэс-мадэлі, аднак яшчэ ніхто не знайшоў канчатковага адказу, ніхто яшчэ не крыкнуў «Эўрыка! Журналістыка ўратаваная!».

Ці магчыма ўжываць у Беларусі мадэлі манетызацыі навіновых СМІ, якія зараз апрабоўваюцца на Захадзе? Ці ствараюць беларускія журналісты кантэнт, за які можна плаціць? І што такое ўвогуле «якасная журналістыка»? Якім чынам беларускія журналісты адказваюць перад грамадствам, ад якога чакаюць «аплаты» сваёй працы, – і ці чакаюць яны яе ўвогуле? Запрашаем вас паразважаць над гэтымі пытаннямі разам з Андрэям Аляксандравым падчас лекцыі.

Адкрытая лекцыя«Хто будзе плаціць за якасную журналістыку?»адбудзецца 17 снежня на пляцоўцы «ЦЭХ» (пр-т Незалежнасці, 58/6).

На сайце Лятучага ўніверсітэта можна будзе далучыцца да анлайн-трансляцыи лекцыі.

Пачатак у 19.00. Уваход вольны!

 

Мерапрыемства адбудзецца ў межах цыкла адкрытых лекцый «Галоўнае пытанне», першая частка якога прайшла ў верасні-кастрычніку гэтага года. Калі ў «першым сезоне» пра «галоўныя пытанні» разважалі сябры Калегіўма Лятучага Ўніверсітэта – інтэлектуалы, навукоўцы ды даследчыкі, то гэтым разам мы запрасілі да ўдзелу прадстаўнікоў адной з самых дынамічных ды прадлемных сфер – сферы медыа, сродкаў масавай інфармацыі ды камунікацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў40

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў40

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць