Грамадства2929

Урад «разгружае» настаўнікаў: падпіска на «Камуніста» і 600 кг макулатуры

«Дзеці ўжо па пад’ездах у суседзяў просяць макулатуру». Пасля наватарскіх прапаноў ад Анатоля Тозіка працы ў настаўнікаў стала яшчэ больш.

«Трэба забараніць на заканадаўчым узроўні каму б там ні было ўмешвацца ў працэс, прыбраць са школы ўсе лішнія дакументы», — падсумоўваў ужо былы віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік працу групы па аналізе сістэмы адукацыі яшчэ ў кастрычніку. Разам з ім адукацыю аналізавалі 36 чыноўнікаў, кіраўнікоў універсітэтаў і тэхнікумаў.

У настаўніка з мінскай школы Яўгена працы толькі паболела. Цяпер апроч «Настаўніцкай газеты» трэба выпісваць выданне «Камуніст Беларусі», а таксама сабраць больш чым паўтоны макулатуры за год! Столькі і ў кватэры не змесціш.

«Сказалі выпісаць два выданні: «Юны ратавальнік» на клас і газету «Камуніст Беларусі» — на школу. Макулатура павялічваецца з кожным паўгоддзем. Па 500-600 кілаграм ад класа павінныя здаваць кожны год. Дзеці ўжо па пад’ездах у суседзяў просяць макулатуру. Таксама трэба, каб 60% ад школы прайшло вакцынацыю ад грыпу. Даводзіцца бацькоў упрошваць», — пералічвае дадатковыя абавязкі настаўнік Яўген.

Беларускай мовы на гадзіну больш у школе не стала, як прапаноўваў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка. Але расклад заняткаў для аднаго класа прапанавалі напісаць па-беларуску. «Сказалі пашырыць інфармацыйную прастору на беларускай мове. Напрыклад, для аднаго класа каб павесілі заняткі на беларускай мове. Такі прыклад чыноўнікі прыводзілі. Навучальныя і выхаваўчыя мерапрыемствы па культуры Беларусі, стэнды», — тлумачыць Яўген.

У настаўніка з Магілёўскага раёна Аляксея ў школе скасавалі прымусовую падпіску. Але паводле яго інфармацыі, гэта адзінкавы выпадак. «Гэта датычыць толькі нашай школы, я выпадкова даведаўся. Яшчэ мы ўздымалі пытанне, каб праезд аплачваўся тым, хто ездзіць з іншага горада. Але гэта не ўвялі, бо не прадугледжана законам».

Вучні настаўніцы беларускай мовы Вольгі з Мінска збіраюць 35 кілаграм макулатуры на чалавека ў год. Але адміністрацыя дазваляе сабраць палову нормы, лагодныя… «Збольшага новага нічога не ўвялі, але і старое не прыбралі», — кажа Вольга.

У Міністэрстве адукацыі і ўрадзе не паведамілі, калі будуць прынятыя прапановы працоўнай групы Анатоля Тозіка і ці запрацуюць яны наогул. Гэтая група сабралася ў пачатку верасня і ўнесла прапановы ўжо ў кастрычніку. А напрыканцы снежня Анатоль Тозік перастаў працаваць ва Урадзе.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я22

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасля смерці мамы стаў больш замкнёным». Сваякі і знаёмыя расказалі пра падлетка, які загінуў у Гродне4

Асветніцкі праект Heta Baza прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»2

Мадзьяр: Сіярта паехаў у МЗС знішчаць важныя дакументы6

У Расіі зноў абвінавацілі краіны Балтыі і Фінляндыю ў дапамозе Украіне пры атаках на балтыйскія парты5

Лукашэнка паспяшаўся: Крэмль адмовіўся віншаваць Петэра Мадзьяра36

Гурскі і Губараў закрываюць бізнэс у Польшчы1

У Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве8

Беларуска дайшла да паўфінала расійскага «Голаса»

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я22

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць