Здарэнні66

Жыхарка Оршы ледзь не забіла мужа ў навагоднюю ноч

Навагодняе застолле ў сям'і з Оршы ледзь не скончылася забойствам мужа на глебе рэўнасці. Па гэтым факце распачата крымінальная справа, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.

У 5.25 1 студзеня са свайго дома ў бальніцу з пранікальным раненнем грудной клеткі быў змешчаны мужчына 1985 нараджэння. Папярэдне ўстаноўлена, што яго ўдарыла ў сварцы нажом жонка. «Муж і жонка з кампаніяй адзначалі Новы год, а калі госці сышлі, жанчына прыраўнавала мужа да адной з гасцей. У сварцы яна ўдарыла яго нажом у грудзі. Усвядоміўшы тое, што здарылася, спалохалася, выклікала хуткую. У міліцыі дала паказанні, прызналася ў зробленым», — дадала Іна Гарбачова.

Аршанскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да абвінавачванай распачатая крымінальная справа за замах на забойства (ч.1 арт.14, ч.1 арт.139 КК РБ). Яе муж знаходзіцца ў шпіталі, пагрозы жыццю няма. Паколькі сям'я характарызуецца станоўча, муж працуе слесарам-рамонтнікам, жонка — швачкай, у іх выхоўваецца малалетняе дзіця, абраная мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

Першы дзень новага года ледзь не адзначыўся панажоўшчынай ў Паставах, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама. У прыдарожнай кавярні невядомая жанчына, пагражаючы нажом прадаўцу, скрала грашовую выручку. Неўзабаве супрацоўнікі вышуку Пастаўскага РАУС сумесна з дэпартаментам аховы выявілі, што разбой ўчыніла мясцовая жыхарка. Яе затрымалі па гарачых слядах з ужываннем службова-вышуковага сабакі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»7

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць