Культура

«Свабодны тэатар» плянуе стварыць у Менску тэатральную студыю

У студзені «Свабодны тэатар» правядзе тры тыдні на гастролях у Нью‑Ёрку і Лос‑Анджэлесе. Таксама ў ЗША плануецца рэалізаваць сумесны пэдагагічны праект з Каліфарнійскай школай мастацтваў.

У 2008 годзе «Свабодны тэатр» плануе стварыць у Мінску тэатральную студыю: набраць маладых людзей і заняцца іх адукацыяй. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН паведаміў мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Халезін.

Паводле яго інфармацыі, у студзені «Свабодны тэатр» правядзе тры тыдні на гастролях у Нью‑Йорку і Лос‑Анджэлесе. Таксама ў ЗША плануецца рэалізаваць сумесны педагагічны праект з Каліфарнійскай школай мастацтваў.

Тэатр чакаюць трохтыднёвыя гастролі ў Англіі. У Лондане і Лідсе калектыў пакажа пастаноўкі «Быць Гарольдам Пінтэрам» і «Пакаленне Jeans». М.Халезін зазначыў, што будзе рэалізаваны педагагічны праект з Брытанскай школай сцэнічнай мовы і драматургіі: беларускаму тэатру прапанавалі правесці тыднёвы курс са студэнтамі.

У красавіку ў Салоніках (Грэцыя) «Свабоднаму тэатру» будзе ўручана тэатральная прэмія Еўропы. Перад гэтым калектыў пакажа прэм’еру трылогіі «Зона маўчання», а таксама спектаклі «Быць Гарольдам Пінтэрам» і «Пакаленне Jeans».

Як паведаміў М.Халезін, сёлета ў Мінску пройдзе прэзентацыя кнігі перакладаў п’ес маладых драматургаў Беларусі «Пакаленне Jeans», выдадзенай «Свабодным тэатрам». Кніга выйшла на беларускай мове ў перакладзе прафесара Андрэя Каляды. У выданне ўключаны п’есы Дзіяны Балыка, Паўла Пражко, Канстанціна Сцешыка, Яны Русакевіч, Наталлі Каляды, Мікалая Халезіна і інш. «Мы адправім па пяць асобнікаў кнігі ў кожны беларускі тэатр, каб больш не было выказванняў аб тым, што ў Беларусі няма сучаснай драматургіі», — сказаў М.Халезін.

«Свабодны тэатр» быў створаны два з паловай гады таму. Трупа не мае ўласнай сцэны, памяшкання для рэпетыцый, фінансавання, таму спектаклі «Свабоднага тэатра» ў Беларусі праходзяць на розных пляцоўках. Як правіла, такія паказы шырока не афішуюцца.

Тацяна Дарашчонак, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда17

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам19

Хлопец прайграў грошы ў казіно, а маме сказаў, што стаў ахвярай махляроў1

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане2

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда17

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць