Свет

Сын Джэкі Чана асуджаны на шэсць месяцаў турмы за наркотыкі

Reuters.com

Суд у Пекіне ў пятніцу прысудзіў сына вядомага акцёра Джэкі Чана да 6 месяцаў турэмнага зняволення.

У снежні пракуратура прад'явіла 32-гадоваму Джэйсі Чану абвінавачванне ва ўтрыманні наркапрытона. Судовае пасяджэнне па ягонай справе доўжылася менш за 1,5 гадзіны. «Ён асуджаны. Ён прыгавораны да шасці месяцаў зняволення і штрафу ў дзве тысячы юаняў (320 даляраў ЗША)», — цытуе пастанову суда агенцтва Франс Прэс.

Джэйсі Чан, таксама вядомы пад імем Фан Цзумін, быў затрыманы ў верасні ў Пекіне разам са сваім сябрам — вядомым тайваньскім кінаакцёрам, 23-гадовым Кэ Чжэньдунам. Тэст на наркотыкі, які прайшлі маладыя людзі, даў станоўчы вынік. Пасля затрымання паліцыя правяла ператрус у кватэры Джэйсі і выявіла там 100 грамаў марыхуаны.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў ў чэрвені, што яго краіна будзе ўжываць суровыя меры ў дачыненні да людзей, звязаных з наркотыкамі.

У 2009 годзе Джэкі Чан быў прызначаны старшынёй Кітайскага нацыянальнага камітэта па барацьбе з наркотыкамі, у яго абавязкі ўваходзіла прасоўванне антынаркатычнай адукацыі ў краіне. У сувязі з затрыманнем сына ён выступіў з публічнай заявай і сказаў, што бярэ на сябе адказнасць за дзеянні Джэйсі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5013

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

9 модных сукенак гэтага сезона восень-зіма5

У Сербіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары: Вучычу супрацьстаіць студэнцкі рух

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць