Грамадства

Журналістку Аліну Літвінчук аштрафавалі на 5,4 млн рублёў за працу без акрэдытацыі

Такое рашэнне ў дачыненні да брэсцкай незалежнай журналісткі вынес суд Ленінскага раёна абласнога цэнтра.

Незалежную журналістку абвінавацілі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі паводле сумнавядомага артыкула 22.9 ч.2 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях. У прыватнасці, у матэрыялах разгледжанай ў судзе справы фігуравала «передача інфармацыі» пра дзейнасць Брэсцкага абласнога аддзялення арганізацыі «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых» (YMCA), якой была прысвечана публікацыя на сайце «Беларускага Радыё Рацыя».

«Я адмовілася даваць якіх-кольвек паказанні, – распавяла Аліна Літвінчук. – Суд зрабіў высновы на падставе паказанняў сведкі – прадстаўніка YMCA Аляксандра Драчука. Суддзя Святаслаў Каліна, выслухаўшы сведку, нават не выходзіў у дарадчы пакой, бо меў пры сабе падрыхтаванае рашэнне, якое адразу ж зачытаў. Відавочна, што ў дадзеным выпадку парушаны мае правы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе кожнаму грамадзяніну права на бесперашкодны збор і распаўсюд інфармацыі».

Аліна Літвінчук заявіла, што будзе абскарджваць пастанову.

Каментары

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю9

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых2

У Еўропе спрабавалі падарваць чацвёрты за месяц вайсковы завод

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

Маладая мінская грумерка пакінула дзяцей у бабулі і паехала ў Чалябінск у лабараторыю па вырабе наркотыкаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю9

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць