Улада22

Загадка для сельскіх вучняў

Для таго, каб бясплатна дабрацца да школы, вясковым вучням трэба шукаць міжгародні аўтобус. Толькі такі від транспарту прапісаны ў прэзыдэнцкім указе. Таму дзеці вымушаны езьдзіць па навуку за поўную цану.

У прэзідэнцкім указе аб адраснай сацыяльнай падтрымцы на першы погляд, усё добра: «Дзеці з сельскай мясцовасці, якія навучаюцца ва ўстановах…, змогуць бясплатна ездзіць да месца навучання на аўтамабільным пасажырскім транспарце рэгулярных міжгародніх зносін у перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня».

На самой жа справе, міжгародніх маршрутаў праз вёскі праходзіць няшмат. Таму дзеці цяпер вымушаны ездзіць на прыгарадных аўтобусах… за поўны кошт. Альбо пешшу крочыць да школы 3‑4 кіламетры.

Спецыяліст аддзела адукацыі Баранавіцкага райвыканкама запэўнівае Еўрарадыё, што мясцовыя ўлады знайшлі выхад з няпростай сітуацыі:

«Мы будзем з раённага бюджэту даплочваць аўтапарку за падвоз навучэнцаў. Дагавор з ім складаем. Рашэнне выканкаму падпісанае. Вось яшчэ толькі старшыня пакуль не падпісаў».

Тым часам начальнік фінансава‑эканамічнага ўпраўлення «Мінсктранса» Ганна Міхайлоўская паведаміла Еўрарадыё, што да іх звяртаюцца дарэктары школ і кіраўнікі адміністрацый пачатковай адукацыі з просьбай аплачваць па безнаяўным разліку праезд школьнікаў на прыгарадных аўтобусах.

Паводле Еўрапейскага радыё для Беларусі

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў4

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Калібры штодня выпіваюць эквівалент паўлітра піва. Як ім удаецца пры гэтым не п'янець?1

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі14

Ругінене: Для перамоў з Беларуссю ўжо нават прызначаны чалавек20

У Францыі з аўкцыёну прадаюць аўтэнтычны кавалак Эйфелевай вежы

Жлобінскі мужчына хаваўся ад судовых выканаўцаў у лясным шалашы2

У Мінску некаторыя дарогі зробяць вузейшымі

Расія страціла яшчэ адзін самалёт Су-341

Забудзьцеся пра нафту і газ. Як вада можа стаць зброяй у вайне ЗША і Ізраіля супраць Ірана

«Сала як масла, такога нідзе не знайсці». Як сям'я са слуцкай вёскі ператварыла хатнюю гаспадарку ў брэнд9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў4

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць