Грамадства1212

Каб пабрацца шлюбам, да невыязнога Змітра Палойкі ў Баранавічы з Украіны прыехала нявеста

Затрыманы ў снежні быццам бы за службу ў батальёне «Данбас» Зміцер Палойка распісаўся ў Баранавічах 13 студзеня са сваёю нявестаю з Украіны Вітаю.

Беларускія спецслужбы папярэдзілі Змітра, што яму пакуль нельга пакідаць Беларусь. Жаніцьба, якая павінна была адбыцца ва Украіне, зрывалася. Таму яго нявеста Віта прыехала ў Баранавічы 6 студзеня. Яна хвалявалася, што яе проста не пусцяць у Беларусь.

– Думала, што мяне якія-небудзь спецслужбы здымуць з цягніка на мяжы, сустрэнуць у Мінску ці Баранавічах. Піла валідол.

Па словах жанчыны, баяліся яе адпускаць і сябры на працы. Калі яна афармляла адпачынак, калегі хваляваліся і запісвалі кантакты, дзе яе шукаць, калі раптам нешта здарыцца.

Каб пабрацца шлюбам у Баранавічах, Змітру і Віце давялося прыкласці шмат намаганняў пры падрыхтоўцы патрэбных папераў.

– Усе мае дакументы трэба было перакладаць з украінскай на рускую мовы, усё пацверджваць у натарыуса, – кажа Віта. – Выдаткавалі шмат грошай. Але мы вельмі хацелі ажаніцца, таму і здолелі ўсё зрабіць за адзін дзень.

На роспіс у ЗАГС Зміцер і Віта нікога не клікалі. Па іх словах, не хацелі паведамляць да часу аб гэтым. І нават калі пасля выйшлі з будынка з пасведчаннем ад шлюбе, то не верылі, што нарэшце гэта адбылося.

– Увечары дома накрылі стол і ўдвух адсвяткавалі, – кажа Віта Палойка. – Дзеці павіншавалі па скайпе.

Па словах Віты, у Беларусі ёй кінулася ў вочы, што на вуліцах людзі невясёлыя і змрочныя.

– У нас людзі нейкія больш актыўныя, – тлумачыць жанчына. – На прыпынках чуваць, як народ нешта абмяркоўвае, дыскутуе, сварыцца. А тут усе стаяць самі па сабе і маўчаць, як у часы СССР. Але я адчула на сабе, што беларусы вельмі добрыя, спагадлівая людзі, хоць вельмі маўклівыя і сумныя.

Таксама Віту ўразілі беларускія крамы. Яна кажа, што ў яе горадзе Курахава, які знаходзіцца за 18 км ад зоны баявых дзеянняў і за 30 км ад Данецкага аэрапорта, у крамах выбар прадуктаў і тавараў больш разнастайны.

– А цэны ў вас, дык я ледзь прытомнасць не страціла. Мне Дзіма перавёў кошты ў грыўні, дык усё ў два разы даражэйшае. Купілі тры салёныя агуркі для салату за 20 грывен! У нас тыя агуркі ніхто за ежу не лічыць – больш за 2 грыўны не заплаціць!

14 студзеня Віта паехала дахаты ва Украіну, яна спадзяецца, што хутка да яе прыедзе і муж.

– Я веру, нягледзячы ні на што, мы будзем разам! – кажа жанчына.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову42

Буданаў: Зяленскі даручыў як мага хутчэй завяршыць вайну, пажадана да зімы3

«Давераная асоба Макрона, якая прыедзе ў Мінск», аказалася адстаўным паслом, што пабывае на «Мінскім дыялогу»22

Казулю забралі на лячэнне, яка адсялілі ў асобны вальер. Што змянілася ў «Дукорскім маёнтку» пасля скандалу

У Аўстрыі працягваюцца пошукі 19‑гадовага беларуса: паведамленне пра тое, што яго знайшлі, выявілася памылкай1

Дзіўна заплямлены Гігін сфатаграфаваўся з удзельніцамі вернападданага аўтапрабегу28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць