Кіно

«Зусім не тое, што я пісаў першапачаткова»: Джордж Лукас пра новыя «Зорныя войны»

У інтэрв’ю Cinemablend стваральнік «Зорных войнаў» распавёў пра разыходжанні са студыяй Disney.

Пасля навіны пра пакупку студыі Lucasfilm кампаніяй Disney фанаты «Зорных войнаў» сталі маляваць такія калажы. Выява: gizmodo.com

«Я прадаў Disney не толькі правы на «Зорныя Войны», але і шэраг маіх ідэй і напрацовак па здымках наступных эпізодаў, — распавёў Лукас. — Але, аказалася, яны не захацелі іх выкарыстоўваць і вызначылі будучыню сусвету самастойна. Тое, што вы ўбачыце ў сёмым эпізодзе — зусім не тое, што я пісаў для яго першапачаткова».

Што дзіўна, раней славуты рэжысёр сцвярджаў, што не планаваў працягаў дзвюх трылогій. Ён лічыў гісторыю завершанай, бо «Зорныя войны» — гісторыя асабістай трагедыі Анакіна Скайуокера, які стаў Дартам Вэйдэрам.

«Калі Вэйдэр памёр, то ён ужо не ўваскрэсне, Імператара не клануюць, а Люк ні з кім не ажэніцца», — казаў ён раней пра непрыняцце ў «канон» коміксаў па матывах «Зорных войн».

Тым не меней, у інтэрв’ю 1983 года Марк Хэміл, выканаўца ролі Люка Скайуокера ў эпізодах IV-VI, сцвярджае, што абмяркоўваў з Лукасам планы на працяг эпапеі.

«Аднойчы ён сказаў мне, што я мог бы згуляць Люка зноў, але ў амплуа духоўнага настаўніка тыпу Обі-Вана Канобі, які перадае эстафету новаму пакаленню джэдаяў. Я ўдакладніў, калі ж мы ўжо зможам пачаць здымкі, а ён сказаў, што гэта здарыцца не раней 2011 года», — казаў Хэміл і памыліўся толькі на 3 гады, здымкі працягу з ім у гэткай ролі стартавалі ў 2014 годзе.

Сам Лукас кажа, што яго не вельмі цікавіць работа над новым фільмам: «Вой, можаце не пытаць ў мяне пра трэйлер. Я яго яшчэ не глядзеў. Мне падабаецца глядзець фільмы цалкам у кінатэатры, а не разглядаць кароткія трэйлеры. Калі кіно выйдзе ў пракат — тады і пагляджу».

Чытайце таксама: 25 фактаў пра новыя «Зорныя войны»

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць