Навука і тэхналогіі55

Кітайскі інтэрнэт-магнат Ма абагнаў ў спісе мільярдэраў Цукерберга

Джэк Ма вярнуў сабе званне самага багатага чалавека Кітая з 35 млрд даляраў у маёмасці, паведамляе Bloomberg.

Джэк Ма. Фота: freshdialogues.com

Заснавальнік і галава рады дырэктароў Alibaba падняўся ў рэйтынгу мільярдэраў свету пасля таго, як адно з падраздзяленняў яго кампаніі, Zhejiang Ant Small & Micro Financial Services Group, было ацэненае ў 50 млрд даляраў. Гэта падвысіла ацэнку яго маёмасці адразу на 10 млрд даляраў. Падраздзяленне распрацоўвае плацёжную сістэму Alipay (аналаг PayPal), Ма валодае паловай кампаніі.

З 35 млрд маёмасці Ма выйшаў на 13 месца ў рэйтынгу мільярдэраў і абагнаў заснавальніка Facebook ды самага маладога мільярдэра Марка Цукерберга.

Alibaba Group вядзе бізнес інтэрнэт-гандлю як між кампаніямі (Alibaba.com), так і ў сферы рознічных продажаў (AliExpress.com). Сумарны кошт групы ацэньваецца ў 231 млрд даляраў.

Самым багатым чалавекам планеты застаецца заснавальнік Microsoft Біл Гейтс. На яго рахунку 83 млрд даляраў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры8

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Марыхуана НЕ бясшкодная, паказваюць новыя даследаванні21

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я6

Рудая кошка, якая стала талісманам музея ў Віцебску, цяпер сустракае наведвальнікаў разам з кацянятамі ФОТЫ2

Трамп пераблытаў Украіну і Іран, ды так, што ўсіх скаланула17

У новы санкцыйны пакет Украіны ўвайшлі 11 беларускіх прадпрыемстваў і 16 грамадзян Беларусі. Сярод іх Шэйман і сыны Лукашэнкі3

Зумерка з Гродна папрасіла запрасіць яе на вяселле — беларусы адгукнуліся1

У Брэсце выпеклі рэкорднае хачапуры ФОТАФАКТ2

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

З 1 мая ў Мінск вернецца «Найлепшая вуліца»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры8

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць