Навука і тэхналогіі

Сталі вядомыя новыя тарыфы life:)

Мабільны аператар life:) абвесціў аб падвышэнні тарыфаў з 11 лютага. Дакладныя цэны апублікаваў TUT.BY.

Па звестках парталу, цэны на папулярныя тарыфы XS, S, M, L і XL не зменяцца, як не зменяцца і выплаты па растэрміноўках для тых, хто ўжо заключыў пагадненні.

З 11 лютага падаражаюць тарыфы:

  • life:) Інтэрнэт Unlim 128 — з 82 800 да 96 000 рублёў на месяц,
  • life:) Інтэрнэт 10 000 — з 94 800 да 129 000 рублёў,
  • life:) Інтэрнэт Unlim 512 — з 118 800 да 180 000 рублёў,
  • life:) Інтэрнэт Unlim 1024 — з 154 800 да 210 000 рублёў,
  • life:) Інтэрнэт Unlim — з 190 800 да 270 000 рублёў.

Таксама падаражаюць архіўныя тарыфы:

  • йо600 — з 720 да 990 рублёў на дзень,
  • йо1200 — з 1650 да 2310 рублёў на дзень.

На бізнес-тарыфах «Супер Бізнес life:)» і «Новы Супер Бізнес life:)» абаненцкая плата павялічыцца з 6360 да 9000 рублёў на месяц, а тэлефанаванні на іншыя сеткі — з 300 да 420 рублёў.

Тарыфы вырастуць «у сувязі з некаторымі зменамі ў эканоміцы краіны». Аператар падкрэслівае, што трымаў цэны нязменнымі 9 месяцаў з красавіка 2014 года, а цэны на інтэрнэт-паслугі не змяняў больш за тры гады.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам39

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»6

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна78

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам39

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць