Разгільдзяйства, узведзенае ў ранг нормы, — гэта ў іх называецца «ямачны рамонт»
З кожнага аўтамабіля бяруць падатак. Афіцыйна, яго трацяць на дарогі. Але ж як!
10 студзеня гэтага года ў вёсцы Лунна, што на Мастоўшчыне, на вуліцы Явара праводзілі ямачны рамонт. Вуліца тая была заасфальтаваная не без майго ўдзелу ў часы дэпутацтва ў сельсавеце. Але ж, вядома, усё зношваецца, тым больш дарога. Дык вось, едзе трактар з прычэпам, поўным сумесі каменьчыкаў у смале. Двое мужчын з прычэпа кідаюць сумесь у ямкі на дарозе. За імі ідзе хлопец, усё гэта разраўноўвае нагой, прытоптвае і ідзе далей. Дык хаця б шуфля далі хлопцу, каб разраўноўваў! Хоць бы трамбоўку зрабілі!
За імі едзе машына з газавым балонам на кузаве. Мужык гарэлкай разагравае гэтую сумесь, каб склеілася. Вось такі ямачны рамонт!
Дык нармальна будзе заасфальтавана за на шыя з вамі грошы? Яно, безумоўна, праехаць стала лепш, але ці надоўга? 30 хвілін працы, 300 метраў рамонту. Але ж тыдзень, два — і ўсё коламі вынесуць.
Не, не будзем мы ніколі добра жыць, калі не будзе гаспадара — ад фермы да дарогі. Як шкада патрачаных 20 гадоў жыцця без надзеі!
-
Рэжым Лукашэнкі часова стане менш агрэсіўным да суседзяў, але стратэгічна будзе імкнуцца да авалодання атамнай зброяй
-
«Знайшлі крайняга», а «паставяць салдафона якога-небудзь». У сацсетках адрэагавалі на звальненне кіраўніка «Мінсктранса»
-
Цыганкоў: Не падазраваў, што Бабарыка з'яўляецца прыхільнікам сацыялізму — мары сярэдняга чалавека
Каментары