Улада

Фінькевіч нязгодны з пратаколам судовага працэсу

Зь ім у магілёўскай турме сустрэлася ягоная новая адвакатка Ганна Бахціна.

З моладзевым актывістам Артурам Фінькевічам у магілёўскай турме сустрэлася ягоная новая адвакатка Ганна Бахціна.

Артур Фінькевіч і яго новая адвакатка Ганна Бахціна вывучылі пратакол судовага працэсу, на якім актывісту ў канцы мінулага году далі паўтара года зьняволеньня за парушэньне рэжыму адбыцьця папярэдняга пакараньня. Паводле Ганны Бахцінай, Артур Фінькевіч знайшоў шэраг недакладнасьцяў, якія мае разгледзець суд.

«Ён не пагадзіўся са шмат якімі трактоўкамі ягонай пазыцыі, ягоных аргумэнтаў. І таму мы прынесьлі заўвагі на пратакол, якія сёньня я перадала суду. Далей паводле закону суд цягам 10 дзён мусіць іх разгледзець і прыняць рашэньне пра тое, ці задаволіць іх, ці адмовіць, ці задаволіць часткова».

Ганна Бахціна сказала, што ўжо на наступным тыдні разьлічвае накіраваць канчатковую скаргу на вынесены Артуру Фінькевічу прысуд. Калі скарга будзе разгледжаная ў Магілёўскім абласным судзе, яна ня ведае. Адвакатка мяркуе, што Артур Фінькевіч наўмысна не парушаў рэжыму адбыцьця «хіміі» і не заслугоўвае другога пакараньня.

Як пачуваецца Артур Фінькевіч, да якога падчас суду выклікалі хуткую дапамогу?

«У новай камэры, куды яго перавялі, пяць чалавек. Усе паляць, толькі ён ня паліць», — паведаміла Ганна Бахціна. Паводле яе словаў, пасьля прысуду Артур Фінькевіч тройчы зьвяртаўся да турэмных лекараў і прымаў таблеткі ад сэрца.

«А трымаецца ён вельмі мужна. Усім перадаваў прывітаньні, усім сябрам і знаёмым. Ён высокага маральнага духу чалавек».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну3

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць