Усяго патроху

Экзатарыум адкрыецца 14 сакавіка ў Мінскім заапарку

У экзатарыуме — доме для экзатычных жывёл Паўднёвай Амерыкі — размесціцца новая экспазіцыя «Арынока». Тут наведвальнікі заапарка ўбачаць унікальных малпаў (сайміры, тамарынаў, капуцынаў), незвычайных рэптылій (водных чарапах, кракадзілавых кайманаў, рэдкіх змей), экзатычных марскіх і прэснаводных рыб, трапічных птушак (туканоў, папугаяў ара), а таксама млекакормячых (ягуараў, пум, ацэлотаў, учэпістахвостых дзікабразаў, капібар, лістаносаў-акулярнікаў) і іншых цікавых жывёл.

У новым комплексе ёсць і адкрытыя вулічныя вальеры, і ўнутраныя памяшканні для ўтрымання жывёл у халодную пару года. Унутры павільёна створаны мікраклімат, блізкі да прыроднага, характэрнага для субтропікаў. У вальерах шмат вадаёмаў, ёсць ляжанкі з падагрэвам. У цэнтры экспазіцыі - сяміметровы вадаспад.

Інтэр'еры экзатарыума выраблены ўручную па асаблівых тэхналогіях, яны ўпрыгожаны раслінамі, каляровымі маскамі індзейцаў, драўлянымі рытуальнымі скульптурамі. Звяртае на сябе ўвагу элемент дэкарацыі на другім паверсе - туземная пірога, побач - вясло і калчан са стрэламі. Усё ў інтэр'еры прадумана, нават падлога на абодвух узроўнях экспазіцыі нагадвае патрэсканую ад засухі бурую глебу.

Назіраць за жывёламі экзатарыума наведвальнікі змогуць з назіральных пляцовак, размешчаных на розных узроўнях. У комплексе шкляны дах, спецыяльнае светлавое абсталяванне і сістэма кандыцыяніравання, таму і гаспадарам - экзатычным жывёлінам, і наведвальнікам, якія прыйдуць на іх паглядзець, будзе тут камфортна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію54

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць