Здарэнні11

Кіраўніцтва сталічнай спартшколы расплацілася за навагодні карпаратыў грашыма, выдзеленымі на харчаванне дзяцей

Цэнтральным (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачаты крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб адной са спецыялізаваных спартыўных школ сталіцы.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў, устаноўлена, што дырэктар школы, яго намеснік і галоўны бухгалтар учынілі карупцыйныя злачынствы. Службовыя асобы афармлялі фіктыўныя дакументы аб выдачы трэнерам-выкладчыкам наяўных грашовых сродкаў для арганізацыі харчавання іх выхаванцаў падчас выязных спаборніцтваў. Насамрэч жа абвінавачваныя выкралі бюджэтныя грошы, больш за 43 млн. рублёў, і выкарысталі іх як хацелі. 

Яны таксама заключылі дагавор з адным з прадпрыемстваў грамадскага харчавання на арганізацыю харчавання дзяцей-спартсменаў падчас вучэбна-трэніровачнага збору. Выдзеленыя з бюджэту больш за 9 млн. рублёў былі выкарыстаныя пры аплаце навагодняга банкета для супрацоўнікаў школы. 

Службовым асобам выстаўленыя абвінавачанні ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры), а таксама ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі). 

У дачыненні да дырэктара школы абраная мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту.

Яго саўдзельніцы знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Следчымі накладзены арышт на маёмасць абвінавачваных у суме каля 1,5 млрд. рублёў, у тым ліку на дачныя дамы, зямельныя ўчасткі, грашовыя сродкі на рахунках у банкаўскіх установах. 

Крымінальныя справы былі распачатыя па матэрыялах праверкі, праведзенай супрацоўнікамі ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Мінскай вобласці і горадзе Мінску.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць