Грамадства88

У рэдактара сайта «Наш Магілёў» забралі тры камп'ютары

Ігар Барысаў, фота www.bsdp.org.

На кватэру да Ігара Барысава раніцай 12 сакавіка прыйшлі 6 міліцыянтаў. У іх была пастанова на агляд памяшкання.

Як паведаміў магілёўскі журналіст Алесь Буракоў, справа тычыцца матэрыялу на сайце «Наш Магілёў» «Дырэктар ААТ «Стужка» прайграў у казіно кватэру і акцыі прадпрыемства».

Тэкст быў апублікаваны яшчэ 8 студзеня 2015. Гендырэктар прадпрыемства напісаў заяву за паклёп у міліцыю. Прызначылі праверку.

З кватэры Барысава забралі тры камп'ютары, мадэм і нататнік. Пасля міліцыянты скіраваліся на прыватную кватэру, якую пад офіс выкарыстоўваюць праваабаронцы-вясноўцы. Працуе адтуль і Барысаў.

Па словах Алеся Буракова, калі праваабаронцы прыехалі на кватэру ад Барысава, на ўваходзе іх ужо чакалі тыя ж міліцыянты з работнікамі ЖКГ. Яны маюць намер забраць камп’ютары ў межах крымінальнай справы за паклёп.

Ігару Барысаву 32 гады. Ён скончыў Беларуска-расійскі ўніверсітэт у Магілёве і ЕГУ ў Вільні. Па адукацыі — інжынер-электрык і палітолаг. З’яўляецца намеснікам старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Жанаты, гадуе дачку.

Сайт «Наш Магілёў» паўстаў на базе аднайменнай газеты. Але пасля 73 нумароў папяровае выданне перастала выходзіць, а сайт працягнуў працу. З 2009 па 2011 не функцыянаваў. На сайце пішуць пра навіны горада, яго праблемы. Не абмінаюць і палітычныя тэмы. Матэрыялы друкуюцца на рускай і беларускай мовах.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

«Паглядзім, што скажа Пуцін». Уіткаф ляціць у Расію, каб абмеркаваць новыя мірныя прапановы, вылучаныя на сустрэчы з Зяленскім у Осла1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію54

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць