Свет11

Доля рускіх у насельніцтве Крыма вырасла з 58 да 68%

Такія вынікі даў перапіс насельніцтва, праведзены расійскімі ўладамі.

У часе перапісу ўвосень 2014 года ўкраінцы і беларусы Крыма масава запісваліся — або іх масава запісвалі — рускімі. У выніку доля рускіх у насельніцтве рэзка вырасла. Адначасова кожны пяты крымскі татарын спрабаваў запісацца проста татарынам.

Як паведаміла начальніца ўпраўлення статыстыкі насельніцтва і аховы здароўя Федэральнай службы статыстыкі Расіі Святлана Нікіціна, «самай шматлікай нацыянальнай групай насельніцтва на крымскім паўвостраве з'яўляюцца рускія — 1492 тысяч чалавек (68% насельніцтва, якія ўказалі нацыянальнасць). Пра гэта яна расказала на «круглым стале», прысвечаным папярэднім вынікам перапісу насельніцтва. Круглы стол прайшоў у Сімферопалі.

Перапіс насельніцтва ў Крыме праходзіў з 14 па 25 кастрычніка 2014 года, праз 7 месяцаў пасля захопу паўвострава Расіяй.

Колькасць рускіх у часе перапісу 2001 года складала 58% (у 1897 годзе рускіх было 33%, а крымскіх татараў — 35%, паведамляе Вікіпедыя).

Доля ўкраінцаў у Крыме, паводле перапіса, знізілася з 24 да 16%. 

Трэцяя па колькасці група — крымскія татары, якіх, паводле перапісу, пражывае 232,3 тысячы чалавек (10,6% насельніцтва). Акрамя таго, паводле дакументаў, яшчэ 45 тысяч чалавек (2%) назвалі сябе татарамі, не назваўшы нацыянальнасць (крымскія татары) цалкам. «Цяпер прынята рашэнне пры апрацоўцы дадзеных татараў з роднай мовай крымскататарскай аднесці да крымскіх татараў», — падкрэсліла Нікіціна.

Караімаў (цюркамоўны народ, што спавядае варыянт юдаізму) засталося 535 чалавек. Крымчакоў — 228 чалавек.

У параўнанні з усеўкраінскім перапісам насельніцтва 2001 года, па словах Нікіцінай, колькасць украінцаў скарацілася на 40%, беларусаў — на 38%.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?3

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Ozon у Расіі пачаў вывозіць дарагія тавары са складоў у пункты выдачы заказаў на фоне атак беспілотнікаў1

Беларус запусціў рэсурс для маніторынгу выдачы ДНЖ у розных гарадах Польшчы5

У Мінску прадаюць кватэру, інтэр'ер якой немагчыма забыць, хаця некаму і захочацца4

Беларус Залівака папрасіў у расійскай паліцыі дапамогі. Але ў выніку пашкадаваў2

Беларуска з Германіі павезла дзяцей на радзіму — прыгразілі, што не выпусцяць без беларускіх пашпартоў20

Рак можа быць заразным? Навукоўцы выявілі чацвёрты такі выпадак5

Apple сёння часова выдаляла Telegram3

Залужны: Украіна ніколі не будзе ў НАТА15

Апублікаваныя першыя за некалькі гадоў здымкі Аун Сан Су Чжы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?3

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць