Эканоміка66

Рэктар БДУ: Арганізацыі масава адклікаюць заяўкі на размеркаванне маладых спецыялістаў

Арганізацыі масава адклікаюць свае заяўкі на размеркаванне маладых спецыялістаў, паведаміў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Абламейка на прэс-канферэнцыі ў Мінску 24 сакавіка. 

«Традыцыйна фірма дасылала ў ВНУ свае заяўкі на спецыялістаў. Мы спрабавалі звесці працадаўцу і студэнта, каб былі задаволеныя і мы, і выпускнікі, — расказаў рэктар. — Сёлета пагалоўна пішуць, што адклікаюць заяўку. Гэта звязана з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў краіне, шматлікія прадпрыемствы працуюць няпоўны працоўны тыдзень». 

Абламейка выказаў меркаванне, што колькасць заявак ад прадпрыемстваў будзе меншая, чым колькасць выпускнікоў, якія падлягаюць размеркаванню. Бюджэтнікі будуць прасіць размеркаванне, а ўніверсітэт павінен будзе яго даць, «і гэта будзе няпроста». Рэктар таксама паведаміў, што выпускнікі платных аддзяленняў у папярэднія гады звярталіся з просьбай даць ім першае месца працы. 

«Не так проста выпускніку ВНУ знайсці працу. Хто цябе чакае? Калі выпускнікі будуць шукаць працу самі, знойдуць не ўсе. Вопыт Еўропы такі, што прыблізна палова выпускнікоў ВНУ не працуе пасля заканчэння ўніверсітэта. Не хочацца, каб у нас такое было. Таму размеркаванне — гэта не зло, хутчэй, гэта добра», — адзначыў Абламейка. 

Сярод тых, хто крытыкуе інстытут размеркавання, больш за ўсё выпускнікоў інстытута журналістыкі, якія не жадаюць ехаць працаваць у раённыя выданні, сказаў рэктар. «Тым часам правілы гульні вызначаныя з самага пачатку. Людзі, якія не жадаюць працаваць па размеркаванні, могуць вучыцца на платным аддзяленні», — сказаў Абламейка. 

Цяпер выпускнік бюджэтнага аддзялення дзённай формы навучання ВНУ адпрацоўвае па размеркаванні два гады, а ССНУ — адзін год. 

Пытанне пра змяненне заканадаўча замацаванай нормы ў бок павелічэння ці памяншэння тэрміну адпрацоўкі ў Мінадукацыі не абмяркоўваецца. Размеркаванне — гэта гарантыя давання першага працоўнага месца выпускніку, сказаў 4 сакавіка міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць