Улада55

Кандыдатам у прэзідэнты ад кампаніі «Народны рэферэндум» можа стаць жанчына

Кандыдат у прэзідэнты ад кампаніі «Народны рэферэндум» можа быць названы бліжэйшым часам, паведаміў намеснік старшыні кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў. 

«Так, ужо ёсць адчуванне, што часу да выбараў застаецца мала, таму, думаю, кандыдат у прэзідэнты ад «Народнага рэферэндуму» будзе названы неўзабаве», — сказаў ён. 

У кампанію «Народны рэферэндум» акрамя «Гавары праўду» ўваходзяць Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і рух «За Свабоду». 

Паводле слоў Дзмітрыева, для «Гавары праўду» прынцыпова, каб ад «Народнага рэферэндуму» быў вылучаны агульны кандыдат. На яго думку, менавіта гэта кампанія сёння з'яўляецца «самай перспектыўнай групай» у дэмакратычных сілах. 

Дзмітрыеў зазначыў, што ў кожнай структуры, якая ўваходзіць у кампанію «Народны рэферэндум», ёсць свае прапановы наконт асобы кандыдата ў прэзідэнты. Паводле яго слоў, гэта досыць вялікі спіс, у які ўваходзяць у тым ліку і жанчыны, напрыклад прадстаўнік «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч і старшыня БСДП (Грамада) Ірына Вештард. 

«Пакуль ніхто публічна не заяўляў, што не ідзе на выбары, у тым ліку і Уладзімір Някляеў (кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, лідар «Гавары праўду»)», — дадаў Дзмітрыеў. 

Як паведамлялася раней, Партыя БНФ на пасяджэнні сойма 7 сакавіка прыняла рашэнне прапанаваць вылучыць кандыдатам у прэзідэнты ад кампаніі «Народны рэферэндум» намесніка старшыні партыі Рыгора Кастусёва. 

Пра сваё жаданне ўдзельнічаць у выбарах у якасці кандыдата ў прэзідэнты ўжо заяўлялі лідары Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч. 

Сярод магчымых прэтэндэнтак на пасаду кандыдата ў прэзідэнты называліся першы намеснік старшыні грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алена Анісім і лідар грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды28

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

Крэмль паказаў, як Пуцін вітаецца з «выпадковым прахожым». Ім аказаўся «свой» чалавек7

Выпускныя вечары для мінскіх адзінаццацікласнікаў пройдуць у новым фармаце. Сёлета будзе некалькі пляцовак2

Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду пакуль не пачалося6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць