Грамадства

Парламент прыняў у першым чытанні законапраект «Аб барацьбе з карупцыяй»

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі сёння ў першым чытанні праект закона «Аб барацьбе з карупцыяй».

Закон скіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання ў сферы барацьбы з карупцыяй з мэтай павышэння процідзеяння ёй, заявіў генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк.Праект закона ўстанаўлівае забарону на паўторны прыём на дзяржаўную службу асоб, якія раней былі звольненыя са службы па дыскрэдытуючых акалічнасцях. 

Законапраект таксама ўдасканальвае парадак дэкларавання даходаў і маёмасці асобных катэгорый дзяржаўных службовых асоб з мэтай максімальна поўнага ўстанаўлення іх рэальнага маёмаснага становішча. «Па гэтых палажэннях законапраекта былі прапановы «на грані», — расказаў генпракурор. — Прапанавалася ледзь не зазіраць у кішэнь чыноўніка. Напэўна, гэта не зусім правільна было б з пункту гледжання маралі і этыкі. Такія не зусім адэкватныя прапановы мы адразу адмялі. Ёсць іншыя механізмы, якія дазваляюць вырашаць задачы, пастаўленыя прэзідэнтам». 

Праект закона ўтрымлівае абмежаванні, якія ўстанаўліваюцца для дзяржаўных службовых і прыраўнаваных да іх асоб. Такія асобы, у прыватнасці, не маюць права: 

- займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю асабіста ці праз іншых асоб; 

- аказваць садзейнічанне мужу (жонцы), блізкім сваякам ці родным у ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці, выкарыстоўваючы службовае становішча; 

- мець рахункі ў замежных банках, за выключэннем выпадкаў выканання дзяржаўных функцый у замежных дзяржавах і іншых выпадкаў, устаноўленых заканадаўчымі актамі; 

- прымаць маёмасць (падарункі) у сувязі з выкананнем службовых абавязкаў, за выключэннем сувеніраў, уручаных пры правядзенні пратакольных і іншых афіцыйных мерапрыемстваў; 

- выкарыстоўваць з пазаслужбовымі (непрацоўнымі) мэтамі сродкі матэрыяльна-тэхнічнага, фінансавага і інфармацыйнага забеспячэння, іншую маёмасць дзяржаўнага органа, арганізацыі і службовую тайну. 

Прадугледжана персаніфікацыя адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія наступілі ў выніку рэалізацыі працэдур дзяржаўных закупак. 

Законапраект таксама ўводзіць механізм абароту ў даход дзяржавы «незаконнага ўзбагачэння, атрыманага дзяржаўнай службовай асобай». Як растлумачыў Канюк, гэта датычыцца тых асоб, у якіх зафіксавана яўная неадпаведнасць наяўнай маёмасці і грашовых сродкаў з рэальнымі даходамі, атрыманымі з законных крыніц. Такая асоба зможа добраахвотна выплаціць розніцу, а калі гэтага не адбудзецца, на яе можна падаваць у суд. 

У адпаведнасці з законапраектам яўным перавышэннем кошту маёмасці і іншых расходаў над даходамі, атрыманымі з законных крыніц, прызнаецца перавышэнне, якое складае не менш як 25% ад даходаў, атрыманых з законных крыніц.

Каментары

Цяпер чытаюць

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся2

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У тэлеграм-акаўнце зніклага Анатоля Котава заўважылі дзіўную актыўнасць9

У Мінску прадаюць сталінку з вінтажным дафамінавым інтэр'ерам4

У Нароўлі на пажары загінулі 73‑гадовая пенсіянерка і двое яе праўнукаў — 5‑гадовая дзяўчынка і 10‑гадовы хлопчык

«Іх Валерый Лявонцьеў трэніруе?» Сацсеткі рагочуць і захапляюцца леапардавымі касцюмамі футбалістаў зборнай Конга4

Брытанія перахапіла судна расійскага «ценявога флоту» ў Ла-Маншы1

Чаму мінскія аўтобусы жоўтыя, а тралейбусы — салатавыя? Аказалася, у гэтым ёсць логіка6

У Бразіліі дзяўчыну кінулі з 40‑метровай вышыні, забыўшыся замацаваць ахоўны канат2

32‑гадовую вяскоўку з Гомельшчыны асудзілі па некалькіх палітычных артыкулах10

Заплаціў, але ўсё роўна стаў парушальнікам: якія памылкі робяць кіроўцы на платных паркоўках у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся2

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць