Колькі сфер адначасова можа курыраваць рэгіянальны чыноўнік? ФОТАФАКТ
Журналістам «Нашай Нівы» трапіла ў рукі раённая газета «Голас Веткаўшчыны». Асабліва прыцягнула ўвагу калонка, дзе анансавалася «прамая лінія» з намесніцай старшыні веткаўскага райвыканкама Наталляй Бураковай.

фота vetka.gomel-region.by
Паводле інфармацыі ў газеце, чыноўніца Наталля Буракова — спецыяліст ледзь не ва ўсіх галінах прамысловасці.

У тэлефоннай размове з карэспандэнтам «Нашай Нівы» Наталля патлумачыла, што лепш за ўсё ёй даюцца эканамічныя сферы, бо яна скончыла эканамічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта. Аднак, паколькі адзін з яе калегаў праходзіць курсы павышэння кваліфікацыі, ёй часова даводзіцца браць на сябе лішнюю нагрузку.
Каментары