Меркаванні1919

«Мемарыял» прапануе заканадаўча забараніць з'яўленне выяваў Сталіна ў публічнай прасторы

 Фота Кірылы Хілько.

5 мая праваабарончы цэнтр «Мемарыял» выступіў з заявай па пытанні ўшанавання памяці Сталіна. Штогод узнікаюць ініцыятывы, каб паставіць яму помнік альбо развесіць плакаты з яго выявай. «Часта гэтыя спробы закамуфляваныя — Сталін узнікае не адзін, а ў складзе якой-небудзь групы: маршалаў, кавалераў ордэна Перамогі, лідараў антыгітлераўскай кааліцыі».

«Аднак з’яўленне побач са Сталіным дадатковых гістарычных персанажаў не змяняе сутнасці справы. Устаноўка любога помніка з фігурай Сталіна — блюзнерства. Злачынствы Сталіна не маюць аналагаў у айчыннай гісторыі. Іх маштабы такія, што з’яўлення яго выявы ў публічнай прасторы ў якім-небудзь пазітыўным кантэксце недапушчальна і нават павінна быць забаронена заканадаўча», — гаворыцца ў заяве.

Праваабаронцы звяртаюць увагу, што не ідзе гаворка пра тое, каб выкрэсліваць Сталіна з гісторыі і забараняць яго ўзгадваць. «Але месца дыктатараў — у музейных залах, падручнікаў, гістарычных манаграфіяй — у кантэксце іх дзеянняў, а не на плошчах гарадоў».

У той жа дзень гэтую заяву закранулі ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» — перадача «Асаблівая думка». Госцем быў журналіст Максім Шаўчэнка.

«Я лічу, гэта абсурдная заява, якая на самой справе зніштажае магчымасць ўзнікнення пазітывісцкага погляду на гісторыю. Калі з’явіцца партрэт Сталіна, дзе будзе напісана: «Сталін, дзякуем табе за вынішчэнне ворагаў народа. Дзякуем табе за калектывізацыю, дзякуем табе за галадамор. Дзякуем табе, Сталін, за высылку чачэнцаў, балкарцаў, калмыкаў, інгушаў, карачаеўцаў» — такія плакаты, безумоўна, павінны быць асуджаны. Але калі будзе плакат, на якім будзе напісана: «Вярхоўны галоўнакамандуючы генералісімус Сталін, які кіраваў Савецкім Саюзам, савецкімі войскамі ў Вялікай Айчыннай вайне» — што ж тут ілжывага? У чым тут таталітарны нейкі сэнс?» — мяркуе Шаўчэнка. І працягвае:

«Сталін — гэта найвялікшы ў гісторыі. Ёсць такая пазіцыя, разумееце? Найвялікшы правадыр — без яго б мы ўсе загінулі, без Сталіна. Другая пазіцыя: Ні ў якім разе ніякіх партрэтаў Сталіна, гэта такая пачвара, што проста ніяк нельга яго партрэт убачыць; дзецям расказваць, што гэты чалавек кіраваў 15-ці ці 20-мільённай Савецкай Арміяй у гады вайны, арганізоўваючы асабліва ў 42-м ці 43-м, 44-м, 45-м яе пераможнае шэсця на Захад, пачынаючы са Сталінінграда».

«Таму Сталін — так, так, канечне — маршал, генералісімус, кіраўнік. Падпісваў пагадненні Патсдамскія, Ялцінскія. Партнёр Чэрчыля, Рузвельта, Трумэна. Можаце рабіць выгляд, што ён не быў іх партнёрам, што гэта быў нейкі невядомы чалавек. Можаце замалёўваць яго твар чорным квадратам на відэа, але гэта ж дзікунства, гэта рэальнае дзікунства».

Як Вы мяркуеце, чыя пазіцыя больш узважаная?

Апытанка

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Давосе пачалася сустрэча Зяленскага і Трампа

Што вядома пра 27‑гадовага загінулага добраахвотніка Аляксея Лазарава3

Грамадзянка Індыі, якая захрасла ў Беларусі, заўтра вылеціць на радзіму1

У Польшчу з Германіі вярнуўся вывезены нацыстамі архіў з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы7

У 10 гарадах Гродзенскай вобласці цяпер можна расплаціцца агульнай картай «Бусел»

Былы кіраўнік «Укрэнерга» загінуў ад удару току. Ён наладжваў сістэму пасля расійскіх удараў2

Трамп падпісаў статут Рады міру6

Стала вядома, каму належыць новы «незалежны» партал, адкрыты ў Беларусі7

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў прызначаны паслом у Расіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць