Грамадства

Новы пасол АБСЭ дэкляруе прагматызм

"Вельмі важна выбраць прагматычны падыход да супрацоўніцтва з Беларуссю, але ў найлепшым сэнсе гэтага слова" — так пракаментаваў працу офіса АБСЕ ў Мінску яго новы кіраўнік Ганс-Ёган Шміт.

На прэс-канферэнцыі 11 лютага Г.-Ё. Шміт выказаў шкадаванне наконт таго, што ён змог пачаць выкананне абавязкаў кіраўніка офіса толькі ў лютым 2008 года, у той час як яго папярэднік пакінуў Беларусь у жніўні 2007 года. Акрамя таго, паведаміў пасол, новае прызначэнне пасля пяці гадоў працы ў Беларусі атрымаў намеснік кіраўніка місіі Ваграм Абаджан, які таксама пакіне Мінск.

Паводле слоў Г.-Ё. Шміта, яго папярэднікі казалі пра важнасць "збалансаванасці кантактаў" супрацоўнікаў офіса з прадстаўнікамі ўладаў і грамадзянскай супольнасці. "Кантактамі з адным бокам вы рызыкуеце правакаваць улады, важна трымаць баланс, і, як мне казалі, гэта не так лёгка", — сказаў Г.-Ё. Шміт. Ён выказаў надзею на тое, што на сваёй пасадзе "апраўдае чаканні" і будзе "садзейнічаць пашырэнню адносінаў паміж АБСЕ і Беларуссю".

Дыпламат падкрэсліў, што ў Беларусі "немагчыма працаваць без падтрымкі ўрада". "Я ж не хачу прыехаць у Беларусь і пакінуць яе на наступную раніцу — у інтарэсах АБСЕ і Беларусі садзейнічаць умацаванню двухбаковых адносінаў", — заявіў кіраўнік офіса АБСЕ.

Ён раскрытыкаваў працягласць працэсу рэгістрацыі праектаў АБСЕ, што ўскладняе іх рэалізацыю. Пры гэтым Г.-Ё. Шміт выказаў надзею на тое, што пасля ўзгаднення праектаў МЗС Беларусі можа садзейнічаць паскарэнню іх рэгістрацыі ў адпаведных ведамствах.

Адказваючы на пытанні журналістаў, новы кіраўнік зазначыў, што маніторынг сітуацыі з незалежнымі СМІ і дзейнасцю апазіцыі — складнік мандата офіса. Дыпламат падкрэсліў неабходнасць "аб'ектыўнага інфармавання АБСЕ аб сітуацыі ў Беларусі". "Мы — маленькае прадстаўніцтва, але важнае", — падкрэсліў кіраўнік офіса.

Паводле слоў Шміта, планаў па пашырэнні мандата офіса пакуль няма. Наадварот, у студзені 2008 года ў Вене ўрад Беларусі падкрэсліваў неабходнасць "не пашыраць існуючы мандат". Пасол нагадаў, што ў 2002 годзе мандат мінскага офіса АБСЕ быў сфармуляваны ў выніку "доўгага, складанага працэсу".

Г.-Ё. Шміт таксама выказаў падзяку МЗС Беларусі за магчымасць кансультацый і выказаў гатоўнасць рэгулярна мець зносіны з прэсай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць