«Белтэлекам» абвясціў тэндар на абсталяванне для блакіроўкі сайтаў
З восені варта чакаць больш эфектыўных блакіровак?

Нацыянальны правайдар «Белтэлекам» абвясціў на сайце Нацыянальнага цэнтру маркетынгу і кан’юнктуры цэн тэндар на закупку «апаратна-праграмнага комплексу, што ажыццяўляе збор і захоўванне звестак пра наведванне карыстальнікам інтэрнэт-рэсурсаў, блакаванне Інтэрнэт-рэсурсаў, заўважыў Electroname.
Пажаданая цана абсталявання і характар яго функцыянавання не называюцца. Абсталяванне мае быць пастаўленае да 16 верасня 2015 года.
Сакратар конкурснай камісіі патлумачыў «Нашай Ніве», што не мае права каментаваць прэсе ход закупак і параіў звярнуцца ў прэс-службу. Прэс-служба «Белтэлекам» на момант публікацыі не адказвала.
Абсталяванне можа закупацца для прывядзенне блакіровак у адпаведнасць з пастановай ААЦ ад 19 лютага, што ўдакладніла парадак блакіровак інтрэнэт-рэсурсаў у Беларусі ды дала права блакаваць не толькі сайты, але і ўсе магчымыя сродкі доступу да іх. Беларускія спецыялісты сумняваліся ў мэтазгоднасці і тэхнічнай магчымасці апошняга.
-
Інжынер з Anthropic звольніўся, каб папярэдзіць, што ШІ вось-вось можа выйсці з-пад кантролю
-
ШІ-генерацыю ў відэагульнях крытыкавалі, а цяпер захапляюцца. Злітая тэхналогія ад NVIDIA ператварае старыя гульні ў сапраўдны кінематограф
-
У Расіі для Android зрабілі незвычайную клавіятуру— яна адразу паказвае тэрмін за каментар, што вы напісалі
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары