Свет55

Супрацоўнікі зачыненага ў Берліне Рускага дома прыбылі ў Беларусь

Сюды прыехалі пяць чалавек.

Рускі дом у Берліне. Фота: Wikimedia Commons

Пяцёра супрацоўнікаў Рускага дома ў Берліне, які ўлады Германіі вырашылі закрыць, прыбылі ў Беларусь. Пра гэта паведамілі ТАСС у прэс-службе прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў нашай краіне.

«У Беларусь прыбылі супрацоўнікі Рускага дома ў Берліне, якія выехалі з ФРГ у сувязі з рашэннем уладаў аб закрыцці расзамежустановы. На міжнародным пункце пропуску «Брэст» [на мяжы з Польшчай] калег сустрэў кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Макушын», — распавялі ў прадстаўніцтве.

Там адзначылі, што супрацоўнікі Рускага дома выказалі радасць з нагоды прыбыцця ў Беларусь.

1 верасня Германія заявіла пра закрыццё расійскага консульства ў Боне і «Рускага дома» ў Берліне, гэта было заяўлена пасля таго, як Расію абвінавацілі ў датычнасці да інцыдэнту ў аэрапорце Лейпцыга, дзе была знойдзена выбухоўка.

Інцыдэнт, які стаў непасрэднай нагодай для такіх дзеянняў, адбыўся 4 жніўня ў аэрапорце Лейпцыга. Паводле інфармацыі нямецкіх СМІ, некалькі беспілотнікаў маглі ўдзельнічаць у спробе атакі на ўкраінскі грузавы самалёт Ан-124. Адзін дрон з выбухоўкай знайшлі недалёка ад украінскіх грузавых самалётаў, а другі, верагодна, урэзаўся ў грузавы самалёт DHL.

Каментары5

  • Вольга
    09.09.2026
    ЧВР.
  • Наталля Іванаўна К-ва з вадаканала
    09.09.2026
    Ператварылі краіну ў ачыстныя, усё гэ сюды сцякаецца. А ну прэч адсюль у свой масквабад!
  • Вінцук
    09.09.2026
    зараз трэба сачыць куды школа водзіць дзяцей і падлеткаў. Рускія дамы арганізоўваюць экскурсіі, "культурныя мерапрыемствы", чытанкі вершаў Пушкіна, дыктоўкі. Супрацоўнікі укараняюцца у школы, арганізацыі. Сетка пашыраецца па гарадах. Але мэта адна - выхаваць салдатаў і рожаніц для Расеі, адхіліць ад выхавання дзяцей свядомых беларусаў

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага59

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць