Свет2121

Расія вырыла ўздоўж мяжы з «ДНР» і «ЛНР» 100 км равоў

У Растоўскай вобласці ўздоўж дзяржаўнай мяжы Расіі ўзведзена больш за 40 кіламетраў загараджэнняў і пракапана каля ста кіламетраў равоў, паведамляе «Российская газета» са спасылкай на рэгіянальнае памежнае ўпраўленне ФСБ Расіі.

Такія дзеянні, удакладнілі ў ФСБ, былі зроблены для спынення незаконнага абароту зброі і «забеспячэння стабільнасці рэгіёну».

Якія менавіта ўчасткі мяжы ў Растоўскай вобласці былі ўмацаваныя, прадстаўнікі пагранічнага ўпраўлення не ўдакладнілі.

Растоўская вобласць мяжуе з Данецкай і Луганскай абласцямі Украіны. Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы складае 660 кіламетраў. Большая частка прылеглай да РФ тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей кантралюецца сепаратыстамі. Частка Луганскай вобласці, якая мяжуе з РФ, знаходзіцца пад кантролем уладаў Украіны.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Жаніх падарыў Арыне Сабаленцы заручальны пярсцёнак за мільён даляраў12

Продажы Geely б'юць рэкорды, а попыт на Lada падае. Чаму так?7

На Балі выкралі і забілі сына ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена. За яго жыццё патрабавалі $10 мільёнаў16

Зяленскі прапанаваў краінам Блізкага Усходу памяняцца з Украінай: ракеты для Patriot на ўкраінскія дроны-перахопнікі

«Хацеў пайсці на службу, абараняць вас ад дронаў». Гамельчука, які марыў служыць у войску, затрымалі «за падпіску»1

«У калонію заехала жанчына, якая адпраўляла мне мілыя пасылкі». Інтэрв’ю з галоўнай рэдактаркай Tut.by Марынай Золатавай6

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус14

У Беларусь вярнуўся першы бусел ФОТАФАКТ4

У Бярэзінскім запаведніку прачнулася мядзведзіца Умка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць