Спорт77

У Швейцарыі арыштаваныя дзевяць чыноўнікаў ФІФА

Федэральная паліцыя Швейцарыі арыштавала ў Цюрыху дзевяць чыноўнікаў ФІФА, экстрадыцыі якіх патрабуюць Злучаныя Штаты. Арышты былі зробленыя раніцай у сераду ў адным з гатэляў Цюрыха.

Арыштаваныя абвінавачваюцца ў ЗША, сярод іншага, у адмыванні грошай, вымагальніцтве і махлярстве з выкарыстаннем электронных пераводаў.

Кіраўніцтва ФІФА з'язджаецца ў Цюрых на штогадовы з'езд, які пачнецца ў пятніцу і ў ходзе якога павінен быць абраны новы прэзідэнт арганізацыі. Цяперашні прэзідэнт Зэп Блатэр хоча быць пераабраным на пяты тэрмін.

Крыху пазней сталі вядомыя імёны дзевяці затрыманых.

Сярод арыштаваных — віцэ-прэзідэнты ФІФА Джэфры Уэб і Эухеніа Фігерэда, былы член выканкама ФІФА Джэк Уорнер, а таксама Эдуарда Лі, Хуліа Роча, Костас Такас, Рафаэль Эскевель, Хасэ Марыя Марын і Нікалас Леас.

Паведамляецца, што абвінавачванні таксама прад'яўленыя Алехандра Бурзака, Аарону Дэвідсану, Уга Джынкісу і Марыяна Джынкісу, якія маюць дачыненне да спартыўнага маркетынгу, а таксама Хасэ Маргулісу, які выступаў пасярэднікам пры, як мяркуецца, незаконных здзелках.

Дзеючы кіраўнік арганізацыі Ёзэф Блатэр адсутнічае ў спісах арыштаваных або падазраваных.

У заяве міністэрства ўнутраных спраў Швейцарыі гаворыцца, што пракуратура Усходняга раёна Нью-Ёрка расследуе справу, згодна з якой арыштаваныя падазраюцца ў атрыманні хабараў, якія вылічваюцца мільёнамі даляраў, з 1990-х да сённяшняга дня.

Наколькі вядома, паліцэйскія ў цывільным ўзялі ключы ад пакояў гасцініцы Baur au Lac і падняліся ў нумары. Аперацыя прайшла без якіх-небудзь інцыдэнтаў.

Генеральны сакратар ФІФА Жэром Вальке прыбыў у гатэль, дзе прайшлі арышты, але адмовіўся каментаваць. ФІФА мае намер «разабрацца ў сітуацыі» перш чым рабіць афіцыйныя заявы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

«Не забірайце ў дзяцей са смяротным дыягназам апошняе!» Блізкія хворых на рак дзяцей звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай не знішчаць фонд «КіндэрВіта»2

Трамп: Калі для Еўропы вайна ў Іране — не іх вайна, то і вайна ва Украіне — не наша23

Літоўскія перавозчыкі расказалі, ці будуць яны цяпер ездзіць праз Беларусь3

Пентагон рыхтуе «рашучы ўдар» па Іране, які ўключае высадку войскаў 4

Трамп расказаў пра 10 танкераў з нафтай, якія Іран падарыў ЗША6

Супрацоўніка ГУБАЗіКа пасадзілі за карупцыю. У калоніі ён трапіў у адзін атрад з палітычнымі6

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец6

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ2

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць