Спорт

Мары-Луізе Эта — першая жанчына-трэнер, якая выйграла матч Бундэслігі

Берлінскі «Уніён» выйграў у «Майнца» з лікам 3:1.

Фота: Alex Grimm/Getty Images

Мары-Луізе Эта атрымала сваю першую перамогу на чале «Уніёна». Учора «Уніён» здабыў першую перамогу пад кіраўніцтвам жанчыны-трэнера.

Матч супраць «Майнца» ў 33‑м туры Бундэслігі стаў для Мары-Луізе Эты чацвёртым на чале каманды. Берлінцы перамаглі з лікам 3:1 дзякуючы галам на 88‑й і 91‑й хвілінах.

У трох папярэдніх матчах «Уніён» пацярпеў дзве паразы і раз згуляў унічыю.

За тур да фінішу берлінцы займаюць 12‑ы радок у футбольным чэмпіянаце з 36 баламі і гарантавалі сабе месца ў Бундэслізе на наступны сезон.

Тры апошнія месцы з 26 баламі займаюць «Вольфсбург», «Санкт-Паўлі» і ў апошнім туры вырашаць, хто напрамую пакіне элітны дывізён, а хто будзе гуляць у стыкавых матчах. Прычым «Санкт-Паўлі» і «Вольфсбург» згуляюць у апошнім туры паміж сабой.

Мары-Луізе Эту прызначылі в.а. галоўнага трэнера «Уніёна» ў пачатку красавіка пасля звальнення Штэфана Баўмгарта. Ва «Уніёне» яна ўжо працавала памочнікам трэнера ў 2023 годзе. 

Гэта першы выпадак прызначэння жанчыны на пасаду галоўнага трэнера ў чэмпіянатах топ-пяці еўрапейскіх футбольных краін (Англія, Германія, Іспанія, Італія і Францыя).

Мары-Луізе ставілі задачу захаваць «Уніён» у Бундэслізе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея15

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады28

Менш стракатасці, больш зеляніны і сметніц. У Гомелі зацвердзілі дызайн-код

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея15

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць