Літаратура5454

Польская сяброўка журы Прэміі Гедройця запатрабавала зняць з сайта прэміі рэцэнзію Марыі Мартысевіч на Віктара Казько

Марыя Мартысевіч.

«Прашу зняць з афіцыйнага сайта Прэміі Гедройця рэцэнзію Марыі Мартысевіч на кнігу Віктара Казько «Час збіраць косці», — гаворыцца ў адкрытым лісце Малгажаты Бухалік, адпраўленым на адрас ПЭН-Цэнтра і ў СМІ.

— Кніга была абраная журы прэміі адной з найлепшых кніг года, а гэта азначае, што ацэнкі сяброў журы цалкам разыходзяцца з ацэнкамі спадарыні Мартысевіч. Адмоўная рэцэнзія, змешчаная на афіцыйным сайце прэміі, супярэчыць асноўнай мэце прэміі — прамоцыі менавіта найлепшых кніг. Я лічу, што афіцыйны сайт прэміі павінен набліжаць іх да чытача, а не станавіцца полем змагання і растлумачвання сябрам журы іхніх абавязкаў».

Малгажата Бухалік — польская перакладчыца беларускай літаратуры. Яна таксама перакладае з расейскай мовы і піша рэцэнзіі для выдавецтваў.

Рэцэнзіі на кнігі з шорт-ліста і лонг-ліста на сайце прэміі траплялі пад агонь крытыкі і раней. На думку крытыкаў, частка рэцэнзентаў, замест таго, каб тлумачыць кнігу, адкрываць сэнс і адшукваць важныя бакі, самавыражаецца і, больш за тое, наўмысна «топіць» моцныя творы з-па-за сталічнай тусоўкі пэўнага пакалення. Аднак раней такія галасы гучалі на форумах, упершыню заяву зрабіла сяброўка журы.

Раней спн.Бухалік выступала з крытыкай прынцыпу падбору журы і непразрыстасці яго дзейнасці. Пасля гэтага ў працэдурах прысуджэння прэміі адбыліся перамены.

Сярод прэтэндэнтаў на Прэмію Гедройца гэтага года называюць акурат кнігу жывога класіка беларускай літаратуры Віктара Казько. З ім супернічаюць «Дзеці Аліндаркі» Альгерда Бахарэвіча, фантасмагорыя Сяргея Дубаўца і першая кніга Таццяны Барысік з Магілёва. Ані жанчыны, ані літаратары найстарэйшага пакалення яшчэ ні разу не здабывалі пачэснай прэміі.

Апытанка

Каментары54

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты4

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

Што есці, каб скура даўжэй была маладой1

Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР57

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты4

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць