Улада22

Лукашэнка: У Беларусі свята шануюць і заўсёды будуць помніць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

У Беларусі свята шануюць і заўсёды будуць помніць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня на мітынгу-рэквіеме «Брама памяці», прысвечаным адкрыццю мемарыяльнага комплексу «Трасцянец».

president.gov.by

«22 чэрвеня 1941 года - трагічная дата для нашага народа, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Пачатак Вялікай Айчыннай вайны мы адзначаем як Дзень усенароднай памяці і смутку. Сёння мы сабраліся на адкрыццё гэтага велічнага манумента, узведзенага ў памяць аб людзях, якія прынялі пакутніцкую смерць ад рук фашысцкіх катаў».

Лукашэнка нагадаў, што менавіта тут, у наваколлі беларускай вёсачкі Малы Трасцянец, дзейнічаў самы буйны на акупіраванай тэрыторыі Савецкага Саюза канцэнтрацыйны лагер. Тут абарвалася жыццё больш як 200 тыс. чалавек. Сярод іх былі не толькі ваеннапалонныя, партызаны, але і мірныя жыхары - старыя, жанчыны, дзеці.

«Сэрца сціскаецца ад болю, калі ўяўляеш размах зверстваў і злачынстваў нацыстаў супраць чалавечнасці, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Цэлымі эшалонамі сюды звозілі людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. Не толькі нашых суайчыннікаў, але і жыхароў іншых еўрапейскіх дзяржаў - Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Працаваў страшны канвеер смерці. Ва ўрочышчы Благаўшчына адбываліся масавыя расстрэлы, ва ўрочышчы Шашкоўка ажыццяўлялася спаленне цел».

Восенню 1943 года, прадчуваючы зыход вайны, фашысты пачалі знішчаць сляды сваіх злачынстваў. Яны выкопвалі астанкі загінулых і спальвалі іх на драўляных стэлажах. Толькі за тры дні да вызвалення Мінска тут былі расстраляны, а потым спалены 6,5 тыс. вязняў.

«Зямля, на якой мы стаім, шчодра паліта слязамі і кроўю соцень тысяч невінаватых людзей. У ёй да гэтага часу знаходзіцца іх прах», - падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

Ён прапанаваў ушанаваць памяць усіх ахвяр, якія прынялі пакутніцкую смерць на гэтай зямлі, мінутай маўчання.

«Ёсць раны, якія не лечыць час. Незлічоныя ахвяры Вялікай Айчыннай вайны - адна з такіх незагойных ран, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Гады фашысцкай акупацыі пакінулі глыбокі след на нашай зямлі. Спаленыя вёскі і разбураныя гарады, бесчалавечныя «фабрыкі смерці» - усё гэта было нацэлена на знішчэнне нашага народа. Ад Беларусі практычна не засталося і следу. Нельга забываць, што на тэрыторыі краіны было амаль 250 лагераў савецкіх ваеннапалонных, 350 месц зняволення грамадзянскага насельніцтва, 186 яўрэйскіх гета».

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў: «Мы свята шануем і будзем помніць ахвяр той вайны. Таму ўзвядзенне мемарыяла ў Трасцянцы з'яўляецца для беларусаў справай гонару».

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі4

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны42

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»2

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі4

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць