Салют у гонар Дня Незалежнасці Беларусі пройдзе 3 ліпеня ва ўсіх абласных цэнтрах краіны, а таксама ў Брэсцкай крэпасці. Пачнецца ў 23.00.
Пра гэта паведаміў сёння ваенны камендант вайсковай камендатуры Узброеных Сіл Беларусі Анатоль Грыцаў на прэс-канферэнцыі
«Салют пачнецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі са сканчэннем выканання дзяржаўнага гімна. Магчымая затрымка 15-20 секундаў», — растлумачыў Грыцаў.
У Мінску святочны салют будзе праводзіцца з шасці агнявых пазіцый. Традыцыйна найбольш яркі салют будзе ў раёне парку Перамогі.
Каментары