Свет1111

Іспанскія суддзі абвінавацілі атачэнне Пуціна ў сувязях з мафіяй

Імя Пуціна згадваецца ў дакуменце тры разы, але асабіста яго ў сувязях з мафіяй не абвінавачваюць.

Фота: Міхаіл Кавалёў.

Дзесяцігадовае расследаванне выкрыла сувязь Тамбоўскай арганізаванай злачыннай групоўкі з найвышэйшымі службовымі асобамі Расіі, перадае Bloomberg заяву мадрыдскіх пракурораў.

Тамбоўская злачынная групоўка пераехала ў Іспанію ў 1996 годзе дзеля адмывання прыбытку ад незаконнай дзейнасці, пішуць пракуроры ў петыцыі да Цэнтральнага суда. Ім дапамагалі ключавыя асобы атачэння Пуціна.

У дакуменце звязанымі з групоўкай называюцца блізкія паплечнікі Пуціна, у тым ліку кіраўнікі «Газпрома» Аляксей Мілер і Віктар Зубкоў, старшыня Следчага камітэта Аляксандр Бастрыкін, экс-міністр абароны Анатоль Сердзюкоў, намеснік старшыні ўрада Дзмітрый Казак, першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па фінансавым рынку Уладзіслаў Рэзнік і іншыя.

Хадайніцтва ёсць афіцыйным запытам на абвінавачанне 27 чалавек у адмыванні грошай, махлярстве і іншых злачынствах. Згода суддзі будзе значыць магчымасць пачатку суду, але ў Іспаніі суд не можа адбывацца завочна.

Некалькі раз у дакладзе згадваецца Пуцін, у тым ліку ў перадачы размовы двух тамбоўскіх аператыўнікаў у 2007 годзе, якія кажуць пра дом Пуціна ў Тарэв’ехе (Іспанія).

Лідар групоўкі Генадзь Пятроў быў затрыманы ў Маёрцы (Іспанія) ў 2008 годзе, але адпушчаны для вандроўкі на радзіму, з якой не вярнуўся (Расія не пагадзілася на экстрадыцыю).

Сцвярджаецца, што Пятроў з Іспаніі кіраваў пераважна расійскімі справамі: забойствамі, правозам зброі, кантрабандай наркотыкаў, вымагальніцтвам і махлярствам, дамагаўся прызначэння «сваіх людзей» на важныя пасады ў Расіі.

Палітычныя і юрыдычныя кантакты Пятрова ў Расіі кансультавалі яго па пытаннях бяспекі, давалі інсайдэрскую інфармацыю па бізнесе, выдавалі планы па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў назваў дакумент «поўным нонсансам». «Гэта па-за межамі здаровага сэнсу», — сказаў ён.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?7

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць