Здарэнні55

На наваполацкім «Паліміры» шэсць дзён ідзе моцны чорны дым

«Гэта не аварыя», — сцвярджае дырэктар.

У рэдакцыю TUT.BY звярнуліся некалькі жыхароў Полацка і Наваполацка. Яны распавялі, што ўжо амаль тыдзень з тэрыторыі завода «Палімір» ідзе незвычайна моцны дым, і даслалі здымкі.

«Увесь горад бачыць з вокнаў велізарны слуп чорнага дыму, які выпускаецца з паліміраўскага цэха», — напісала жыхарка Наваполацка.

«Чорны шлейф расцягнуўся на два гарады, у Полацку адчуваецца пах гарэлай хіміі, а гэта на адлегласці 25 км ад прадпрыемства. Такога мы не назіралі гадоў 15», — паведаміў яшчэ адзін чытач.

Па каментар TUT.BY звярнуўся да дырэктара завода «Палімір» ААТ «Нафтан» Алега Жэбіна.

«На заводзе адбываецца планавы пуск цэха №104 другой чаргі вытворчасці поліэтылену высокага ціску. Гэта суправаджаецца утылізацыяй некандыцыйных газаў на адпаведнай факельнай сістэме. Яна прызначана для таго, каб не ўзнікла нейкіх аварыйных сітуацый. Працэс адбываецца шляхам максімальна бяспечнага спальвання.

Гэта тэхналагічная аперацыя не можа адбывацца без таго, каб факел не гарэў. Ён заўсёды гарыць, спальвае некандыцыйны прадукт. Яго больш няма куды падзець, няма як утылізаваць, іншых тэхналогій у свеце проста няма.

За пускам устаноўкі кругласутачна назіраюць кіраўнікі і спецыялісты завода. Працэс пачаўся 30 чэрвеня. Завяршыць яго плануем да канца тыдня.

У Наваполацку і Полацку вызначаныя пункты кантролю гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі шкодных рэчываў, і яны не перавышаюць норму. На гэты конт ёсць адпаведныя дакументы.

Ніякіх аварый, ніякіх пажараў на заводзе не было і няма», — запэўніў дырэктар «Паліміра».

Па словах кіраўніка завода, тлумачальная інфармацыя наконт гэтай сітуацыі павінна таксама з'явіцца ў мясцовай прэсе.

Наконт слупа чорнага дыму кіраўнік аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці ў Еўропе сказаў: «Візуальна, вядома, гэта не вельмі прыгожа. Людзі прывыклі, што гэтага няма».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку7

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Mark Formelle выпусціў калекцыю з культавымі будынкамі Беларусі6

Лукашэнка паляцеў у Кыргызстан4

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку7

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць