Здарэнні

Найбольш фальшывых грошай у Беларусь трапляе з Расіі

Ажно дзве траціны.

Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, у першым паўгоддзі 2015 у Беларусі зарэгістравана на 22,3% больш фактаў фальшываманецтва, чым у аналагічным перыядзе мінулага года (471 крымінальная справа супраць 385).

Найбольш падробліваюць даляры ЗША (252 выпадкі), амаль траціна выпадкаў — расійскія рублі (137), затым еўра (53), беларускія рублі (25).Тройчы падраблялі кітайскія юані, адзін раз украінскую грыўню.

Часцей падробліваюць банкноты ў 100 даляраў, 5 тысяч расійскіх рублёў, 50 і 100 еўра, 50 тысяч і 200 тысяч беларускіх рублёў. 

Найбольш фальшывых грошай увезена ў Беларусь з Расіі (64,8%), затым ідуць Украіна, Польшча, Літва, іншыя краіны Еўропы (8,1%).

За першае паўгоддзе ў краіне затрымалі 6 фальшываманетчыкаў, канфіскавана 1136 падробленых банкнот.

116 разоў людзі спрабавалі абмяняць «сувенірныя» грошы.

У МУС заклікаюць усе валютныя аперацыі праводзіць у спецыяльна прызначаных для гэтага установах, не купляць валюту з рук.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА14

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Шэсць беларусак з трох краін рыхтуюцца пераплысці Ла-Манш

Трох мядзведзяў сустрэлі каля дарогі ў Вілейскім раёне

Калі прадаць проста цяпер, грошай на закрыццё крэдыту не хопіць. Колькі страціў Belgee за год?9

Беларускі і іх кавалеры другі год запар ратуюць эканоміку «Мілавіцы», пакуль рускія і еўрапейцы купляюць усё менш7

МЗС Італіі выклікала расійскага пасла пасля таго, як Салаўёў назваў Джорджу Мелоні «шл**ай»6

Кацярына Андрэева прыняла прэстыжную ўзнагароду за стрым, праз які трапіла за краты

Эвалюцыя чалавека не спынілася. За апошнія 10 тысяч гадоў стала больш рыжых, а выпадкаў мужчынскага аблысення паменела2

Прэзерватывы Durex падаражэюць на 30% з-за вайны на Блізкім Усходзе

Прэзідэнт Аргенціны Мілей праспяваў на канцэрце ў гонар Нетаньяху4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА14

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць