Культура

Найлепшы фільм году — змрочны трылер «Старым тут ня месца»

Штогадовая цырымонія ўручэньня прэміі амэрыканскай акадэміі мастацваў прайшла ў нядзелю ў тэатры «Кодак» у Лёс‑Анджэлесе.

Штогадовая цырымонія ўручэньня прэміі амэрыканскай акадэміі мастацваў прайшла ў нядзелю ў тэатры «Кодак» у Лёс‑Анджэлесе.

Оскара ў галоўнай намінацыі «Найлепшы мастацкі фільм» па выніках 2007 году атрымала стужка братоў Коэнаў «Старым тут ня месца» («No Country for Old Men»).

Усяго гэтая карціна атрымала чатыры залатыя статуэткі. Амэрыканскія кінаакадэмікі ўзнагародзілі гэтую стужку за найлепшую рэжысуру, найлепшы адаптаваны сцэнар. «Оскара» таксама атрымаў актор Хаўер Бардэм (Javier Bardem) за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну.

Фільм «Старым тут ня месца» і камэдыя «Джуна» («Juno») лічыліся фаварытамі цырымоніі. Карціна братоў Коэнаў сабрала самую вялікую колькасьць прызоў сярод усіх намінантаў на «Оскар». А ў «Джуна» былі самыя вялікія касавыя зборы ў амэрыканскім пракаце.

У катэгорыі «Найлепшы мастацкі фільм» былі таксама намінаваныя карціны «Майкл Клейтан» («Michael Clayton») і «Будзе кроў» («There Will Be Blood»).

«Оскар» за найлепшае выкананьне галоўнай жаночай ролі дастаўся францускай актрысе Мэрыён Катыяр (Marion Cotillard) за фільм «Жыцьцё ў ружовым колеры» («La Vie en Rose»).

Найлепшым выканаўцам мужчынскай ролі прызнаны Дэніэл Дэйс‑Льюіс (Daniel Day‑Lewis), які сыграў у фільме «Будзе кроў».

Мэрыён Катыяр абышла Кэйт Бланшэт (Cate Blanchett), намінаваную за галоўную ралю ў фільме «Элізабэта: Залатое стагодзьдзе» («Elizabeth: The Golden Age»), Джулі Крысьці (Julie Christie), якая сыграла ў карціне «Далёка ад яе» («Away from Her»), Лору Ліні (Laura Linney), якая выканала галоўную ролю ў фільме «Дзікуны» («The Savages») і Элен Пэйдж (Ellen Page), якая сыграла ў камэдыі «Джуна».

За залатую статуэтку разам з Дэніэлам Дэй‑Льюісам змагаліся Джордж Клуні (George Clooney) (галоўная роля ў фільме «Майкл Клейтан»), Джоні Дэп (Johnny Depp) за ролю ў фільме «Сўіні Тод — маньяк‑цырульнік» («Sweeney Todd The Demon Barber of Fleet Street»), Томі Лі Джонс (Tommy Lee Jones), які граў у фільме «Ў даліне Эла» («In the Valley of Elah») і Віга Мартэнсэн (Viggo Mortensen) за ролю ў фільме «Прарок на экспарт» («Eastern Promises»).

Паводле: Русская служба Би-би-си

Пра астатніх намінантаў і прызёраў можна даведацца на афіцыйнай старонцы 80‑й прэміі «Оскар»
Фільм «Старым тут ня месца» на гэтым тыдні можна паглядзець у сталічных кінатэатрах «Дом кіно» й «Перамога»

Каментары

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?10

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы13

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага9

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?10

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →