Улада1313

Таццяна Караткевіч перад падачай дакументаў у ЦВК пачаставала журналістаў баршчом

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Дакументы былі пададзеныя ў 11:45, кіраўніком ініцыятыўнай групы будзе Андрэй Дзмітрыеў.

Такім чынам, яна стала пятым прэтэндэнтам, які падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.

Раней дакументы падалі ініцыятыўныя групы Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна, Сяргея Гайдукевіча, сёння Андрэя Канаўца.

Мяркуецца, што сёння будуць пададзеныя дакументы, як мінімум, Анатоля Лябедзькі і ініцыятыўнай групы палітвязня Мікалая Статкевіча.

Перад падачай дакументаў Караткевіч пачаставала журналістаў баршчом уласнага прыгатавання. 

Таццяна Караткевіч: «Гэта вельмі просты рэцэпт. Спачатку робіцца булён наварысты на свіных рэбрах. Калі ёсць курыца, выкарыстоўваю курыцу. Спачатку булён, потым буракі і агародніну дабаўляю. А ў канцы абавязкова дабаўляю кроп і ва ўжо налітую міску баршчу — часнок. З 2010 года, калі старшыня Цэнтрвыбаркама сказала, што павінны рабіць жанчыны, боршч стаў сімвалам удзелу жанчын у палітыцы. Я б хацела, каб гэтая эпоха закончылася. Сёння боршч наліваў і частаваў журналістаў лідар маёй ініцыятыўнай групы Андрэй Дзмітрыеў. Хацелася б падкрэсліць, што сёння шмат актыўных жанчын, якія займаюць палітычныя пасады, кіруючыя. І няма ўжо пытання, можа ці не жанчына стаць кандыдатам».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла2

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт6

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5014

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла2

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць