Улада11

Юрый Радзькоў не будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі

Дырэктар кампаніі «Цар-мёд» Юрый Радзькоў не будзе балаціравацца на пасаду прэзідэнта Беларусі. 

17 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў мінскім «Прэзідэнт-гатэлі» ён сказаў, што абвясціў пра вылучэнне ў прэзідэнты для таго, каб «прабудзіць свядомасць і душы людзей». «Есць такі выраз: «Богу — богава, а кесару — кесарава». Наіўна хтосьці лічыў, што я прыйшоў балаціравацца ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Гэта абсалютная дурасць. Найперш мой пасыл быў скіраваны на тое, што сёння адбываецца ў нас у царкве. Я хацеў на сваім прыкладзе паказаць людзям, што з імі сёння робяць, у што ператвараюць сёння нашых людзей», — заявіў Радзькоў. 

Паводле яго меркавання, для таго каб «змяніць свядомасць нашых грамадзян», патрэбна ідэя. Радзькоў паведаміў, што збіраў ініцыятыўную групу, таму што яму «патрэбныя былі людзі, якія з'яўляюцца «жывымі душамі». «Для таго каб браць удзел у прэзідэнцкай кампаніі, туды трэба несці не «мёртвыя душы», не мёртвыя спісы. Каб людзі бачылі, што кожныя пяць гадоў нам арганізоўваюць адзін і той жа спектакль — гаворачыя «лялькі», якія робяць выгляд, што яны змагаюцца з Лукашэнкам», — сказаў ён. 

«Я хачу, каб людзі, абуджаючыся праз мёд, адкрывалі вочы і бачылі тое святло, якое рэальна есць перад іх вачамі. Вы найбліжэйшымі днямі, найбліжэйшымі месяцамі будзеце бачыць гэта. І мая перамога над Аляксандрам Лукашэнкам будзе першым сведчаннем таго, што такая воля Бога», — заявіў Радзькоў. 

Нагадаем, 39-гадовы арганізатар мядовых кірмашоў, аўтар міжнароднага праекта «Свет мёду і здароўя» Юрый Радзькоў заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі 13 ліпеня. «Гэта рашэнне я сфарміраваў яшчэ больш як 10 гадоў таму, калі мы пачалі праект «Здаровая Беларусь». Мы планамерна, паэтапна знаёмілі грамадзян з нашай пазіцыяй, з маім стаўленнем да здаровага ладу жыцця. Сення нацыя, самі ведаеце, у якім становішчы: больш за мільён знаходзіцца ў алкагольнай залежнасці, гэта вельмі сур'ёзная праблема», — заявіў ён у інтэрв'ю БелаПАН. 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты7

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

Што есці, каб скура даўжэй была маладой1

Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР57

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты7

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць