Сярэдні налічаны заробак (г.зн. «бруднымі») у студзені ў Беларусі склаў 756 тыс. 332 рублі.
Сярэдні налічаны заробак (г.зн. «бруднымі») у студзені ў Беларусі склаў 756 тыс. 332 рублі (352 даляры ЗША, або 238 эўра). У параўнаньні з папярэднім месяцам ён зьнізіўся: у сьнежні 2007 г. сярэдні налічаны заробак складаў 795 386 рублёў, паведамляе сайт Міністэрства статыстыкі і аналізу.
Сярэдні налічаны заробак рабочых і служачых у студзені склаў 778 184 рублі (у сьнежні — 818 523 рублі).
Каментары