Улада2424

Лукашэнка: У прэзідэнцкія выбары ўсе вельмі шмат абяцаюць

БелТА

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў час выбарчай кампаніі неабходна пазбягаць папулізму, не абяцаючы людзям нічога лішняга, не падманваючы іх. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам.

Лукашэнка заклікаў дэпутатаў у час выбарчай кампаніі актывізаваць работу ў акругах. Паводле яго слоў, парламентарыям неабходна падключыцца да прэзідэнцкіх выбараў «у плане таго, каб данесці да людзей і растлумачыць ім найбольш складаныя моманты гэтай сітуацыі ў краіне і маючай адбыцца кампаніі».

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што ў гэты перыяд будзе нямала «розных выпадаў у адрас дзяржавы, у тым ліку і нашага грамадства». «Дэпутаты - людзі дасведчаныя, гэта палітычна актыўныя людзі, неабходна, каб яны растлумачвалі сваім выбаршчыкам тыя ці іншыя складаныя моманты або прапановы нашых апанентаў», — лічыць кіраўнік дзяржавы.

«У прэзідэнцкія выбары ўсе вельмі шмат абяцаюць, але выконваць давядзецца таму, хто будзе выбраны, — прадоўжыў ён. - Я ўпэўнены, што нават калі будзе выбраны іншы чалавек, працаваць будуць людзі, якія цяпер працуюць. Яны ж з неба не зваляцца — спецыялісты і дзяржслужачыя. Гэта вельмі складаны працэс — падрыхтаваць дзяржаўнага служачага, таго ж чыноўніка. Таму многія застануцца працаваць, нават калі прыйдзе да ўлады хтосьці іншы і можа нават апазіцыйны».

Лукашэнка падкрэсліў, што беларусы не з тых людзей, якіх можна падмануць перадвыбарнымі абяцаннямі. «Ужо тут, як у народзе кажуць, локшыну на вушы не навесіш, але, тым не менш, спрабаваць будуць. І дэпутат павінен быць тым чалавекам, які павінен зберагчы наша грамадства ад залішніх надзей на тое, што іх нехта азалоціць. У свеце час няпросты. І проста так нічога не робіцца, —адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Свет становіцца ўсё больш складаным і нам у гэтым складаным свеце не так проста адаптавацца і прыстасавацца. Але гэта наша праблема - праблема ўлады, і мы адаптуемся. Дэпутаты павінны дапамагчы з растлумачэннямі тых ці іншых пазіцый нашаму насельніцтву».

«Дэпутат - гэта чалавек, які карыстаецца даверам насельніцтва, і трэба з людзьмі размаўляць. Не трэба ім нічога лішняга абяцаць і не трэба падманваць людзей. Мы гэтага павінны не дапусціць», - рэзюмаваў Лукашэнка,

Каментары24

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць