Улада3030

Лябедзька прэзентаваў перадвыбарную праграму каля прахадной МТЗ ФОТА

Прэтэндэнт у прэзідэнты, лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 22 ліпеня прэзентаваў сваю перадвыбарную праграму «Мільён новых працоўных месцаў» каля прахадной Мінскага трактарнага завода. У гэты час рабочыя МТЗ пасля заканчэння змены пакідалі завод. 

Тут і ніжэй фота: БелаПАН

«Я шмат падарожнічаў у апошнія два месяцы. Быў на прахадных заводаў, на рынках у розных гарадах. І ў партыі, і ў большасці беларусаў адна ацэнка сітуацыі ў краіне, — заявіў лідар АГП. — Усе мы выдзяляем адны і тыя ж праблемы: рост цэн і фінансавая нестабільнасць; праца на склад і, адпаведна, адсутнасць зарплаты; рост беспрацоўя. Мая праграма — гэта адказ на праблемы, якія хвалююць усю Беларусь». 

Як адзначыў Лябедзька, праграма, аналагічная той, якую ён прадстаўляе, на практыцы рэалізоўвалася ў іншых краінах, напрыклад у Польшчы і Эстоніі. 

Паводле яго слоў, у Беларусі можна назваць толькі адзін прыклад паспяховага стварэння прадпрыемства з вялікай колькасцю новых працоўных месцаў — гэта завод «Штадлер». «Але гэта адзіны прыклад. Рэалізацыя нашай праграмы дазволіць ствараць прадпрыемствы з вялікай колькасцю працоўных месцаў, па 10—15 у кожнай вобласці», — сказаў прэтэндэнт у прэзідэнты. 

У сваю чаргу, намеснік старшыні АГП Леў Марголін звярнуў увагу, што партыя выступала з праграмай «Мільён новых працоўных месцаў» на выбарах прэзідэнта яшчэ ў 2010 годзе. «Калі б улада ўмела слухаць свой народ, то сітуацыя сёння магла б быць зусім іншай. Аднак у нас, наадварот, за апошні год сітуацыя стала пагражальнай — эканоміка краіны страціла 75 тысяч працоўных месцаў», — сказаў ён. 

Марголін таксама заявіў, што стварэнне мільёна новых працоўных месцаў «рэальнае», яно не патрабуе вялікіх грошай з боку дзяржавы, але для гэтага патрэбна палітычная воля. «Улада павінна памяняць прыярытэты, яна павінна клапаціцца не пра сваё даўгалецце, а пра дабрабыт беларускага народа», — адзначыў намеснік кіраўніка АГП. 

Старшыня АГП і яго намеснік раздалі рабочым МТЗ інфармацыйныя матэрыялы і папрасілі іх прыйсці ў чацвер, 23 ліпеня, на працу з пашпартамі, каб паставіць свае подпісы ў падтрымку вылучэння Лябедзькі кандыдатам у прэзідэнты. У той жа час сам Лябедзька збіраецца ўдзельнічаць у пікетаванні каля прахадной МТЗ.

Каментары30

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам25

Непадалёк ад рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе разбіўся бізнэс-джэт, загінулі дзевяць чалавек

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт10

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць6

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць