Грамадства99

Праз суботнікі і «дармаедаў» Беларусь трапіла ў лік найгоршых краін па гандлі людзьмі і эксплуатацыі працы

Расія, Паўночная Карэя, Венесуэла, Іран, Лівія, Сірыя, Зімбабвэ… і цяпер мы.

Выява з дакладу Дзярждэпартаменту ЗША, 2015. Беларусь з рудой ператварылася ў чырвоную

Дзярждэпартамент ЗША апублікаваў (PDF) чарговы даклад аб эксплуатацыі працы і гандлі людзьмі ў розных краінах свету. У ім Беларусь перамясцілася з «другой групы пад наглядам» у трэцюю, найгоршую ў свеце.

З 2011 года беларусы становяцца ахвярамі эксплуатацыі працы часцей не за мяжой, а на радзіме, кажуць у дакладзе. Да таго ж, краіна ў галіне барацьбы з гандлем людзьмі «не адпавядае мінімальным стандартам і не робіць значных высілкаў па выпраўленні гэтага».

Адзначаюцца «спансаваныя дзяржавай» прымусовыя працы на суботніках, «падатак з дармаедаў», адсылка вучняў і студэнтаў на сельгасработы ды вайскоўцаў на невайсковыя задачы, прымусовыя працы падчас «лекавання» алкагалізму і наркаманіі, умовы прымусовай працы ў турмах, «прыгонны» дэкрэт па дрэваапрацоўчай прамысловасці 2012 года ды многія іншыя недапушчальныя па міжнародных стандартах з’явы. Адзначаюцца і недастатковыя, «дэкларатыўныя» высілкі па барацьбе з гандлем людзьмі ды адсутнасць прававога механізму абароны яго ахвяр.

Камуністы і БРСМ на суботніку. Фота: Сяргей Гудзілін, 2013

Раней Беларусь мела на мапе руды колер — група 2, але пад пільным назіраннем. То значыць, яна ўваходзіла ў лік краін з сур’ёзнымі праблемамі з прымусовай працай і гандлем людзьмі ды пагрозай перайсці ў лік найгоршых краін свету. У гэтую групу, «пад назіраннем», сёлета ўваходзяць Украіна, Балгарыя, Кітай, Егіпет, Саудаўская Аравія, Куба, Узбекістан, Туркменістан, Пакістан, палова Афрыкі і іншыя.

Трошкі лепшая сітуацыя ў «жоўтых» краін, групы 2, у лік якіх уваходзяць балтыйскія суседзі Беларусі, многія краіны Паўднёвай Еўропы, «шчаслівейшая» палова Афрыкі, амаль уся Цэнтральная і Паўднёвая Амерыка, амаль уся Азія.

Цяпер Беларусь афарбаваная ў чырвоны колер — мы ўвайшлі ў лік 23 найгоршых у свеце краін па прымусовай працы і гандлю людзьмі. Мы поруч з Расіяй, Паўночнай Карэяй, Тайландам, Венесуэлай, Іранам, Лівіяй, Сірыяй, Алжырам, Еменам, Зімбабвэ, Паўднёвым Суданам, Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікай і іншымі.

Прэзідэнт ЗША мае права ўвесці супраць «чырвоных» краін санкцыі, не звязаныя з гуманітарнай і гандлёвай супрацай.

Чытайце таксама:

Беларусь не ўвайшла ў сотню міралюбівых краін

Мапа, якая радуе тым, што Беларусь на ёй «белая пляма»

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам31

Непадалёк ад рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе разбіўся бізнэс-джэт, загінулі дзевяць чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць