Культура66

Мінскі пейзаж Антона Каржанеўскага часоў акупацыі прадаецца на інтэрнэт-аўкцыёне

На ebay з’явіўся ў продажы малюнак вядомага беларускага мастака.

Пейзаж Мінска намаляваны падчас акупацыі ў 1943 годзе. Кошт малюнка 129 еўра без перасылкі. Памер малюнка 30*21 см.

Антон Каржанеўскі (1910-1991) скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1934 году. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Падчас акупацыі быў узнагароджаны немцамі «Медалём для Ўсходу» за ўдзел у выставе. Жонка Каржанеўскага да вайны працавала ў Вярхоўным Савеце БССР, была ў кампартыі і ў часе вайны эвакуявалася. Па вайне ёй прапанавалі выбар — развод з мужам альбо «членства ў КПСС». Яна абрала сям’ю — мужа і сына, які ўсю вайну прабыў з бацькам.

Арыштаваны 16 снежня 1944 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 58а, кв. 7. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28 чэрвеня 1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў, але 31 жніўня 1945 быў вызвалены.

У 1945 стаў сябрам Саюзу мастакоў. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 28 верасьня 1990.

У 2001 годзе «Наша Ніва» ва ўспамінах мастака Яўгена Ціхановіча, так згадала пра Каржанеўскага:

«Гэта было 3 чэрвеня 1997 г., калі Дзяржаўнаму мастацкаму музэю было адмоўлена ў набыцьці партрэта мастака Антона Каржанеўскага ў маім выкананьні. Прычынаю сталася тое, што Каржанеўскі ў гады апошняе вайны знаходзіўся ў акупаваным Менску і немцы ўзнагародзілі яго мэдалём. Гэтак гаворыцца ў выпісцы з пратаколу паседжаньня мастацкае экспэртнае рады. Пратакол падпісаў старшыня рады сп.Гедройць. Адразу скажу, што экспэртная рада мусіла разглядаць мастацкую вартасьць твору. У гэтым сэнсе ён выкананы на высокім узроўні, бо інакш музэй і не прапанаваў бы гэтага закупу.

Тое, што рада занялася справаю КДБ на прапанову мастака Грамыкі і што менавіта ад яго й сыходзіла прапанова забараніць гэтае набыцьцё, дзівіць…

Гэты партрэт быў напісаны ў 1940 г. для выставы на «Дэкадзе літаратуры й мастацтва» ў Маскве. Гэта па-першае. А па-другое, у чым віна Каржанеўскага?

Дзясяткі мільёнаў чалавек, што апынуліся на акупаваных немцамі тэрыторыях, былі закладнікамі. Хто ж вінаваты ў гэткім лёсе?

Мне было тады 30 гадоў, як камуністы ўцякалі зь Менску на дзяржаўных машынах, як у паніцы пакідалі ўсё немцам. Пакінулі й будынкі ЦК КПБ, Дому ўраду й нават НКВД. Не спалілі ані архіваў, ані дакумэнтаў, ані сьпісаў. Для гестапа «карты ў рукі». За немцамі пачаліся адразу ж арышты, вобшукі, расстрэлы. Разам з тым немцы актывізавалі работу па прыцягненьні беларускае інтэлігэнцыі ў палітыку. Мастакам давалі працу ў газэтах, мастацкіх майстэрнях, у нагляднай агітацыі. Было нават дзьве мастацкія выставы…

Жонка Каржанеўскага да вайны працавала ў Вярхоўным Савеце БССР, была ў кампартыі і ў часе вайны эвакуявалася. Па вайне ёй прапанавалі выбар – развод з мужам альбо «членства ў КПСС». Яна абрала сям’ю – мужа і сына, які ўсю вайну прабыў з бацькам.

Бадай, я адзіны застаўся жывы, хто можа апавядаць у друку пра жыцьцё інтэлігэнцыі ў часы нямецкае акупацыі.

Вось што было на самой справе… Усе мастакі, якія апынуліся пад акупацыяй, мусілі стаць на ўлік ва Ўправе, што выдавала мастакам (а таксама пісьменьнікам і артыстам) даведку, зь якой раз на тыдзень ён павінен быў зьяўляцца ў аддзел мастацтва, каб засьведчыць, што яшчэ жывы. Намесьнікам загадчыка Дому мастацтва быў мастак Мікола Дучыц, а загадчыкам — Ільінскі (колішні журналіст), родны брат народнага артыста СССР. І, натуральна, па-над усімі аддзеламі ўправы быў немец (гэтак званы шэф). Дык вось, гэтыя шэфы змушалі мастакоў браць удзел у выставе, што мусіла адбыцца ў памяшканьні Опэры, пры ўмове, што кожны прынясе ня менш як 3 работы на вольныя тэмы… Я асабіста даў эцюд партрэта жонкі, краявід і нацюрморт. Тутака й Каржанеўскі просіць мяне зірнуць на тое, што ён прынес Дучыцу. «Многа, замнога,— кажу я. — Знайшоў час выстаўляцца ў такім аб’ёме». А ён у адказ: «Вы на Дэкадзе ў Маскве бралі ўдзел у выставах. А я ў той час служыў у войску. І вось толькі цяпер ёсьць магчымасьць паказаць свае творы». Карацей кажучы, не паслухаў ён маіх парадаў, выставіў больш за 40 малюнкаў алоўкам, былі й акварэлі, але не было ніякіх тэматычных кампазыцыяў. Заняў сваімі творамі невялікі пакойчык у тэатры, толькі колькасьць ягоных твораў вылучала яго сярод іншых мастакоў. Але калі мы йзноў сустрэліся каля кінатэатру, ён мне кажа: «Ня ведаю, Жэня, ці цешыцца мне, ці плакаць…». — «А што здарылася?» — пытаюся ў яго. — «Немцы ўзнагародзілі мяне «Мэдалём для Ўсходу» за актыўны ўдзел у выстаўцы…» — «А што ты пасьля скажаш? Плач», — кажу.

Гэтак яно й выйшла пасьля. Выслалі яго на 10 гадоў, а пасьля забаранілі жыць у сталіцы. Знайшліся людзі, сярод іх і мастак Яўген Мікалаеў зь Віцебску, якія ўсё жыцьцё не давалі Каржанеўскаму ходу ў мастацтве. Нават юбілейнай выставы той Мікалаеў не дазваляў зрабіць. Хоць Антон Каржанеўскі заставаўся сябром Саюзу мастакоў.

Мікалаеў быў «членам Віцебскага гаркаму партыі». Гэтая акалічнасьць вельмі спрыяла яму ў мастакоўскай кар’еры. Ён за кароткі час атрымаў ганаровае званьне заслужанага дзеяча мастацтваў, а пасьля й народнага мастака БССР. Каржанеўскі быў зьвярнуўся да праўленьня Саюзу мастакоў з просьбаю дазволіць зрабіць выставу ў Менску, але й тут Віцебскі гаркам выступіў з пратэстам. Тая забарона дзейнічала да самое сьмерці Каржанеўскага. Дзейнічала й пасьмяротна.

Так мэдаль мастака крочыў зь ім побач, як нейкае таўро. Хоць ягоныя палотны выстаўляліся побач з творамі таго ж Грамыкі, Савіцкага, Уродніча. Ягонае імя ёсьць і ў энцыкляпэдыях. Ну, а што з тым маім партрэтам? Я напісаў ліст у Міністэрства культуры. Адказу не дастаў. А новы дырэктар Мастацкага музэю спасылаецца на тое, што грошай няма на гэткія партрэты. Я паказаў той партрэт Антона Каржанеўскага на выставе «Бацькі і дзеці» на пачатку 2000 г. Гледачы ўспрынялі яго добра».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы15

Улюбёны ласунак зуброў назвалі ў паляўнічай гаспадарцы — яго даюць круглы год1

Стаматолаг з Мінска збіраецца бегчы 24 гадзіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць