Рассельгаснагляд: «Белрыба» выдавала штучную ікру за ласасёвую. «Белрыба»: Гэта падман

Рассельгаснагляд выявіў факт фальсіфікацыі ікры беларускім ААТ «Белрыба». Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
«Пры малекулярна-генетычным аналізе адабранага ў парадку планавага кантролю і назірання ўзору ікры ласасёвай крупчастай (стронга) вытворчасці ААТ «Белрыба» у даследаваным узоры ДНК відаў рыб сямейства ласосевых не выяўлена», — гаворыцца ў паведамленні.
Гэта сведчыць аб штучным паходжанні прадукцыі, растлумачылі ў Рассельгаснаглядзе.
У «Белрыбе» заяўляюць, што праверка прадукцыі была праведзена з парушэннем працэдур, без прысутнасці беларускіх экспертаў і не можа лічыцца верагоднай.
«ААТ «Белрыба» гатова правесці міжлабараторныя параўнальныя выпрабаванні сыравіны і гатовай прадукцыі (ікры ласасёвай крупчастай) на наяўнасць ДНК ласосевых парод рыб пры наяўнасці афіцыйнай інфармацыі пра факты фальсіфікацыі ў акрэдытаванай лабараторыі РФ і Рэспублікі Беларусь».
Бываюць выпадкі, калі беларускую прадукцыю падрабляюць махляры, бо беларускім брэндам давяраюць.
Але бывалі і выпадкі палітычна матываваных прычэпак з боку расійскага кантрольнага органа. Гэтак, у свой час Рассельгаснагляд блакаваў пастаўкі грузінскіх мінеральных вод, беларускага малака і малдаўскага віна на той падставе, што яны няякасныя.
Каментары