Грамадства

Казуліну загадалі вярнуцца ў калёнію сёньня ўвечары

Начальнік віцебскай калёніі Віталь Агнісьцікаў настойвае, што будзе чакаць Аляксандра Казуліна сёньня а 8 гадзіне вечара. Але паводле заканадаўства, у тэрмін водпуску ня мусіць залічвацца час, які неабходны асуджанаму на дарогу да месца прыбыцьця і назад.

Начальнік віцебскай калёніі Віталь Агнісьцікаў настойвае, што будзе чакаць Аляксандра Казуліна сёньня а 8 гадзіне вечара.

Пра гэта начальнік калёніі «Віцьба‑3» паведаміў па тэлефоне былому адвакату А.Казуліна Ігару Рынкевічу.

Спадар Рынкевіч абураны такой заявай В.Агнісьцікава. Ён сказаў:

«Кожная гадзіна на свабодзе Аляксандра Казуліна палохае ўладу».

Паводле спадара Рынкевіча, родныя і паплечнікі жадаюць сустрэцца з А.Казуліным, многія тэлефануюць з рэгіёнаў. Спадар Рынкевіч кажа, што А.Казулін законапаслухмяны і ён прыедзе ў калёнію. Аднак, паводле Ігара Рынкевіча, трэба адняць тэрмін, які быў патрачаны на дарогу з калёніі і назад. Таму А.Казулін мусіў бы вярнуцца каля 5 гадзінаў раніцы 29 лютага.

«Я лічу, што гэта чарговае парушэньне правоў А.Казуліна».

Нагадаем, палітвязьня Аляксандра Казуліна ўлады выпусьцілі з турмы на трое сутак водпуску для ўдзелу ў пахаваньні жонкі Ірыны Казулінай. Фармальна такое рашэньне прыняў начальнік віцебскай калёніі В.Агнісьцікаў 25 лютага каля 20 гадзінаў. Празь дзьве гадзіны на сваім аўтамабілі Агнісьцікаў вывез А.Казуліна з калёніі, і каля гадзіны ночы яны прыехалі да дому палітвязьня ў Менску. Паводле крымінальна‑выканаўчага заканадаўства, у тэрмін такога кароткачасовага водпуску не залічваецца час, які неабходны асуджанаму на дарогу да месца прыбыцьця і назад.

У выпадку з А.Казуліным тэрмін яго водпуску завяршаецца каля гадзіны ночы 29 лютага. Затым А.Казулін мусіць выехаць зь Менску і вярнуцца ў калёнію без усялякага канвою.

Аднак адміністрацыя калёніі настойвае, каб палітвязень прыбыў у калёнію да 20 гадзінаў 28 лютага. Пры гэтым адміністрацыя зрабіла спасылкі на рэжым дня ў калёніі. Аднак правілы ўнутранага распарадку папраўчых установаў даюць магчымасьць вяртаньня асуджаных «у начны час ці ўраньні». Паводле Ігара Рынкевіча, гэта азначае, што А.Казулін «мае права вярнуцца за калючы дрот каля 5 гадзінаў раніцы 29 лютага».

Паводле Ігара Рынкевіча, неправавая пазыцыя ўладаў адносна правядзеньня водпуску А.Казуліна пазбаўляе яго ня менш за 8 гадзінаў свабоды.

Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць