Грамадства55

Беларусь заняла высокую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу крэатыўнасці

37 — самае высокае месца сярод краін СНД.

Рэйтынг крэатыўнасці. Чым цямней, тым лепей. Белы — няма звестак

Беларусь заняла 37 месца са 139 магчымых ў рэйтынгу Global Creativity Index-2015 (PDF), лідарамі якога сталі Аўстралія, ЗША і Новая Зеландыя. У першай дзясятцы таксама Канада, Данія, Фінляндыя, Швецыя, Ісландыя, Сінгапур і Нідэрланды.

Нашая краіна мае высокія пазіцыі па паказніках «Талент» (восьмыя ў свеце!) і «Тэхналогія», трошкі горшыя па «Талерантнасці».

Аднымі з самых таленавітых нас прызналі праз долю дарослых з вышэйшай адукацыяй і долю працоўнай сілы ў крэатыўным класе, хаця дакладных звестак па другім паказніку ўкладальнікі рэйтынгу не маюць (у нашых суседзяў да крэатыўнага класу прылічваюць 30-40%). Па долі людзей з вышэйшай адукацыяй Беларусь на 5 месцы ў свеце. Па параметры «Талент» лідары — Аўстралія Ісландыя, ЗША і Фінляндыя.

Па тэхналогіях нашыя пазіцыі слабейшыя, але далёка не найгоршыя ў свеце: 41-я ў свеце, 39 месца па інвестыцыях у тэхналогіі (R&D, «даследаванні і распрацоўка») і 25 месца па патэнтах на сотню чалавек. Лідар па тэхналогіях — Паўднёвая Карэя, за ёй Японія, Ізраіль і ЗША.

З талерантнасцю горш: толькі 97-я ў свеце (мы наогул не міралюбівыя, як паказаў іншы рэйтынг), 82-я па адкрытасці да этнічных меншасцяў і 93-я — да сэксуальных. Тут мы вельмі далёка ад лідараў — Канады, Ісландыі, Новай Зеландыі і Аўстраліі. Але Расія яшчэ далей — яна на 123 месцы па талерантнасці (з суседзяў Беларусі ў першай сотні па талерантнасці толькі Латвія з 77 месцам).

Да крэатыўнага беларуса ў касцюме Жалезнага чалавека ставяцца неталерантна — не пускаюць у метро. Кадр з відэа Паліны Дабравольскай

З суседзяў Беларусі найвышэйшую пазіцыю ў агульным рэйтынгу мае Расія — роўна за намі, 38-е месца. Латвія мае 40-е месца, Украіна на 45-м месцы, роўна за ёй Польшча, Літва на 51-м.

Рэйтынг Global Creativity Index штогод укладаецца Марцінскім інстытутам дабрабыту універсітэта Таронта (Канада). У рэйтынгі мінулых гадоў Беларусь не трапляла.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну88

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Сярод вызваленых — 27‑гадовая Кацярына Мендрык з драматычнай гісторыяй арышту1

З вызваленымі вязнямі ва Украіне сёння сустрэнуцца прадстаўнікі дэмсіл

Прэс-сакратар МЗС пра Анджэя Пачобута: «Мяне няправільна зразумелі»5

У Гродзенскім раёне гарыць касцёл у Сапоцкіне10

Алесь Бяляцкі ўпершыню за тры гады сустрэўся з жонкай ВІДЭА2

У Мінску зацвердзілі праграму навагодніх святкаванняў: гулянні да 4‑й раніцы2

Ці надоўга прыйшло пахаладанне?

ШІ бяссільны перад мастацтвам: вершаваныя запыты змусілі яго расказаць, як ствараць атамныя бомбы і ламаць сайты7

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну88

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць