
Палігон па знішчэнні еўрапейскіх прадуктаў на мяжы Расіі з Беларуссю. Фота Рассельгаснагляду.
Уваход на палігон у Красненском раёне Смаленскай вобласці, дзе знішчаюць санкцыйныя прадукты з Еўрасаюза, забаронены. Забарону ўвялі пасля з'яўлення фотаў, як акуратна адзетыя мясцовыя жыхары калупаюцца ў катлаване, выбіраючы недадушаны тавар.
Як паведамляе смаленскі сайт «Рабочій путь», 8 жніўня ўваход на палігон зачынілі шлагбаўмам, а каля яго паставілі ахоўнікаў.
Мясцовыя жыхары кажуць, што ўчора тут было шмат людзей, «якія збіралі» нектарыны.
«І на дарагіх машынах прыязджалі, каб садавіны паесці. Шкада, што ўсё ўжо перачавілі», — распавяла мясцовая жыхарка.
Санкцыйныя прадукты ў Расіі пачалі знішчаць з 6 жніўня.
У прыватнасці, на беларуска-расійскай мяжы Рассельгаснагляд выявіў і знішчыў больш за 180 тон персікаў, нектарынаў, чарэшань, вінаграду. На прадукты былі фітасанітарныя сертыфікаты, выдадзеныя беларускай арганізацыяй па абароне і каранціну раслін на падставе рээкспартных фітасанітарных сертыфікатаў Малдовы і фітасанітарнага сертыфіката краіны паходжання Турцыі. Між тым улады Турцыі нібыта пацвердзілі расійскаму боку, што такіх сертыфікатаў на гэтую прадукцыю не выдавалі.
Тады ж мясцовыя жыхары ратавалі з палігона кілаграмы садавіны і агародніны, што назіралі ў тым ліку журналісты беларускіх СМІ.
Каментары